Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Сейлавічы)
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — драўляны каталіцкі храм у в. Сейлавічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы вёскі. Гісторыя![]() Пабудаваны ў XIX стагоддзі з дрэва[1]. Па іншых дадзеных, першапачаткова узведзены як уніяцкая царква ў XVIII стагоддзі[2]. Па выніках усеагульнага перапісу 1897 года, у вёсцы Сейлавічах пражывалі 544 праваслаўных вернікаў, а ў аднайменным засценку — 495 католікаў. Парафія пры касцёле ўтварылася ў 1920 годзе. Станам на 1934 год, касцёл адносіўся да Нясвіжскага дэканата Пінскай архідыяцэзіі. Пробашчам прыхода з 1932 года з’яўляўся айцец Дамінік Юзаф, забіты ў 1942 годзе ў Нясвіжы[3]. Прыход адноўлены ў 1990-я гады. У 2016 годзе касцёл наведаў архібіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. На цяперашні час настаяцелем у прыходзе служыць ксёндз Пётр Шарко[4]. АрхітэктураПомнік архіэктуры народнага дойлідства. Касцёл вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад вільчыкавым дахам, які пераходзіць у вальмавы над пяціграннай апсідай. Трохвугольны франтон фасада завершаны чатырохграннай шатровай сігнатуркай. Уваход вырашаны нізкім прамавугольным прытворам пад двухсхільным пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках[1]. З сейлавіцкага касцёла паходзіць абраз XVIII стагоддзя «Святая Сям’я» (тэхніка — палатно і алей), які захоўваецца зараз у Музеі старажытнабеларускай культуры. Гэты твор невядомага майстра па непацверджаных звестках першапачаткова захоўваўся ў адным з нясвіжскіх касцёлаў. Дадзены абраз выразна адрозніваецца спрошчаным і менш удалым выкананнем, пры спробе захаваення кампазіцыйнай будовы пратографа. Асаблівай увагі патрабуе паяўнасць німба па-над Святым Іосіфам, наяўнасць у Марыі і Ісуса як карон, так і ззяння[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia