Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Анёльскай (Лясная)

Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Анёльскай
52°59′33″ пн. ш. 25°46′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Лясная
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Баранавіцкі дэканат
Будаўніцтва 2000
Стан дзейнічае
Глобус Беларусі globustut.by/lesnaya_ba/…
Map

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Анёльскай — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Лясная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

Пабудаваны ў канцы 20 ст. з цэглы. Асвячоны 19 траўня 2000 г. кардыналам Казімірам Свёнтакам.

Архітэктура

Архітэктурная стылістыка храма навеяна раманскім касцёльным дойлідствам 10—12 ст. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Да фасада далучана двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца, з тыльнага боку — прамавугольная апсіда з бакавымі нізкімі сакрысціямі пад аднасхільным пакрыццём. Дынамічнае нарастанне аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі да званіцы дасягаецца перападам пакрыццяў аб’ёмаў. Уваход вырашаны арачным перспектыўным парталам, над якім арачная ніша-экседра з паліхромнай скульптурай Хрыста. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі вокнамі-біфорыумамі і пілонамі ў прасценках.[1].

Зноскі

  1. ЛЯСНЯНСКІ КАСЦЁЛ БОЖАЙ МАЦІ АНЁЛЬСКАЙ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2019. Праверана 14 кастрычніка 2019.

Літаратура

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya