Крыштаф Зяновіч (ваявода менскі)

Крыштаф Зяновіч
Герб «Дэспат»
Герб «Дэспат»
Ваявода менскі
1709 — 1717
Папярэднік Уладзіслаў Юзафат Сапега
Пераемнік Крыштаф Станіслаў Завіша

Смерць 6 чэрвеня 1717(1717-06-06)
Род Зяновічы
Бацька Станіслаў Зяновіч
Маці Амалія Альжбета фон Герберштэйн
Жонка Тэрэза з Коцелаў[d], Брыгіда са Швыкоўскіх[d] і Сюзана з Пшаздзецкіх[d][1]
Дзеці Тэрэза, Амелія

Крыштаф Зяновіч (? — 6 чэрвеня 1717) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Ашмянскі земскі маршалак з 1687 і староста з 1701, вялікі пісар літоўскі (17031709), ваявода менскі1709).

Палкоўнік войска Вялікага Княства Літоўскага. Удзельнік Алькеніцкай бітвы 1700.

Сям’я

З шляхецкага роду Дэспат-Зяновічаў герба «Дэспат», сын Станіслава і Амаліі Альжбеты фон Герберштэйн.

Быў двойчы жанаты: з Тэрэзай Коцел (сястра троцкага ваяводы Міхала Казіміра Коцела), а потым з Брыгідай Швыкоўскай.

Меў дачок Тэрэзу, жонку ашмянскага войскага Караля Сулістроўскага, і Амелію, якая выйшла замуж спачатку за мсціслаўскага старосту Аляксандра Валовіча, а потым за Міхала Хлусовіча.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya