Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Заслаўе)
Заслаўскі касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — помнік познебарочнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага. ГісторыяУ 1627 годзе збудаваны першы драўляны храм пры Мікалаю Глябовічу. У 1755 годзе пачата будаўніцтва новага парафіяльнага касцёла імя Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі па фундацыі тагачаснага ўладальніка Заслаўя падканцлера ВКЛ Антонія Пшаздзецкага. Цэглу дастаўлялі для будаўніцтва касцёла на падводах з Мінска, са збудаванага там Пшаздзецкім цагельнага завода. Пры жыцці графу Пшаздзецкаму не ўдалося завяршыць будаўніцтва касцёла. Прычынай магла быць як неабходнасць пражываць пераважна па-за Заслаўем, так і надзвычай актыўная дзейнасць магната. У сваім завяшчанні граф запісаў:
Па смерці Антонія Пшаздзецкага, паколькі малодшы яго сын Дамінік быў яшчэ малалетнім, галоўная адказнасць за дабудову касцёла лягла на старэйшага брата Міхала, што ажаніўся з Марыяй з Мастоўскіх. Для аздаблення інтэр’еру касцёла ён запрасіў вядомых майстроў. Ляпніну і скульптурныя кампазіцыі выканаў Караль Ельскі, які пачынаў як лепшчык у 1778—1782 гадах разам з архітэктарам Карла Спампані. Жывапісныя творы для касцёла належалі пэндзлю Антонія Смуглевіча, вучня Я. Плерша, які быў вядомым тэатральным дэкаратарам і ўваходзіў у Варшаўскае тэатральнае таварыства пад кіраўніцтвам В. Багуслаўскага. Кіраваў работамі па аздабленню касцёла італьянскі архітэктар Карла Спампані[1]. 8 верасня 1779 года новазбудаваны касцёл быў асвечаны. Як вынікае з рапарта плябана епіскапу Менскаму і Валынскаму за 1797 год, у школе пры касцёле дзяцей вучылі чытаць на рускай і польскай мовах, а таксама латыні і ігры на клавікордах. 1848: адрамантаваны інтэр’ер і фасад касцёла. 1851: побач з касцёлам была збудавана драўляная званіца. 1863: з пачаткам паўстання 1863—1864 гадоў касцёл быў зачынены царскімі ўладамі. 1868: касцёл пераасвечаны пад праваслаўную царкву Ражства Багародзіцы. 1874—1878: інтэр’ер і фасад храма былі перароблены згодна з праектам губернскага архітэктара С. Іванова, на што з казны было выдаткавана 7 тыс. рублёў. 1926: пастановай СНК БССР узяты пад дзяржаўную ахову і набыў статус помніка архітэктуры. Да 1941 дзейнічаў. 1941—1944: быў значна пашкоджаны. 1987—1998: рэстаўрыраваны і перададзены каталікам. 2007—2008: адноўлены інтэр’ер касцёла. АрхітэктураАўтарам завяршэння касцёла быў Карла Спампані, які працаваў у Заслаўі і, у прыватнасці, узвеў для Пшаздзецкага палац. Познебарочны храм вырашаны ў форме аднанефнага збудавання з паўкруглай апсідай і двума сакрыстыямі. У выніку перабудовы пад царкву хвалепадобны барочны шчыт быў заменены на невысокую вежу званіцу, а над асноўным аб’ёмам быў узведзены вялікі сферычны купал. Вельмі цікавае вонкавае вырашэнне касцёла: галоўны і бакавыя фасады падзелены гарызантальным поясам на два паверхі. Сцены храма дасягаюць таўшчыні 2 метраў, таму ўнутраны аб’ём вельмі невялікі. Пад храмам размяшчаюцца скляпы, у якіх у 1860—1870 гадах была створана царква-крыпта. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia