Спаса-Праабражэнская царква (Заслаўе)
Спаса-Праабражэнскі сабор, колішні кальвінскі збор — другі кафедральны сабор Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы[1]. Размешчаны у Заслаўі па адрасу вул. Замкавая, 6. Найбольш выразны з помнікаў абаронча-культавай архітэктуры рэнесансу, якія дайшлі да нашага часу. Гісторыя![]() Першапачаткова быў узведзены як кальвінскі збор, у 2-й палове XVI ст., заснавальнікам храма быў тагачасны ўладальнік Заслаўя Ян Глябовіч[2]. Кальвінскі збор размяшчаўся на тэрыторыі ўмацаванага бастыённага замка. Храму таксама надавалася абарончае значэнне і, верагодна, па ўсім яго перыметры ў верхняй частцы сцен былі байніцы. Вядома, што Ян Глябовіч запрасіў у Заслаўе выдатнага дзеяча беларускай рэфармацыі, філосафа, асветніка і гуманіста Сымона Буднага. У 1572 г. Будны пераехаў сюды, нейкі час ён жыў у Заслаўі, прапаведаваў у рэфарматарскай абшчыне. Пры кальвінскім зборы існавала школа, дзе маглі вучыліся дзеці розных саслоўяў. Пры віленскім кашталяне Мікалаю, сыне Я. Глябовіча, кальвінскі збор прыстасавалі ў 1628 годзе пад касцёл Міхаіла Арханёла. Новыя ўладальнікі Заслаўя Крысціна і Казімір Ян Сапегі, які заснавалі тут у 1676 годзе дамініканскі кляштар, перадалі ордэну і храм. У 1678 годзе былы кальвінскі збор часткова перабудоўваецца: з заходняга боку да храма была прыбудавана вежа і рэканструяваны фасады. У верхняй частцы сцен замест байніц зроблены дэкаратыўны атыкавы пояс, які атрымаў шырокае распаўсюджанне ў архітэктуры рэнесансу на Беларусі. Аб гэтых перабудовах сведчыць рознахарактарная апрацоўка асобных частак фасадаў і неаднолькавая таўшчыня сцен. У 1833 годзе дамініканскі касцёл скасаваны, а будынак перададзены уніяцкай царкве. У памяць драўлянай уніяцкай Спаса-Праабражэнскай царкве, якая існавала раней у Заслаўі, храм быў асвячоны пад такім жа імем. У 1839 годзе на Полацкім саборы была скасавана Берасцейская царкоўная унія, царква перайшла да Рускай праваслаўнай царкве і ўвайшла ў склад Мінскай епархіі. У 1864—1865 гг. Праабражэнская царква была капітальна адрамантавана. Дзейнічала да сярэдзіны 1930-х гг. Да вайны ў храме знаходзіўся мучны склад. Падчас Вялікай Айчыннай вайны царква была часткова пашкоджана. У 1968—1972 гг. адрэстаўрыравана і прыстасавана пад музей рамёстваў і народных промыслаў. Уваходзіць у гісторыка-культурны запаведнік «Заслаўе». У 1980-я гг. перададзена Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. Пасля пажару 1996 г. рэстаўрыравана. 22 верасня 2014 года рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы горад Заслаўе вызначаны другім кафедральным горадам Мінскай епархіі. У сувязі з гэтым 3 сакавіка 2015 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел (Панамароў) вызначыў Праабражэнскі храм у горадзе Заслаўі ў якасці другога кафедральнага сабора Мінскай епархіі[3]. Са снежня 2018 года службы ў царкве ў дні беларускіх святых і па вялікіх царкоўных святах вядуцца па-беларуску[4]. АрхітэктураЦарква ўяўляе сабой бесслуповы, безапсідны, прамавугольны ў плане храм. Меў інтэр'ер зальнага характару без алтарнай апсіды, бо ў рэфарматарскім храме не прадугледжвалася месца для алтара і іканастаса. Кафалікон заслаўскага збору мае даволі прыземісты выгляд. Тоўстыя сцены храма заканчваюцца высокім аркатурным поясам наверсе, у якім раней меліся байніцы. Наперадзе кафалікона стаіць 30-метровая вежа з шасцю ярусамі, у кожным з якіх меліся байніцы. Першапачаткова збор быў збудаваны без вежы, якая была дабудавана крыху пазней. Звонку сцены храма аздабляюць вертыкальныя пілястры, апрацаваныя рустам. Збор стаіць пасярод магутнага бастыённага замка і мае выразна абарончыя рысы, у прыватнасці ён мог служыць апошнім прытулкам абаронцам, а высокая вежа, відавочна, выконвала функцыі дазорнай вежы. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia