Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Малая Бераставіца)
Касцёл Святога Антонія Падуанскага — рымска-каталіцкі храм у в. Малая Бераставіца (Бераставіцкі раён Гродзенскай вобл.). Гісторыя![]() Пабудаваны паміж 1851 і 1863 г. з цэглы паводле хадайніцтва і па фундацыі ўладальніка маёнтка памешчыка А. Ваўкавыцкага. Верагодны аўтар праекта храма — гродзенскі каморнік Малевіч. У 1864 закрыты. 3 яго званіцы зняты старажытны 6-пудовы звон і перанесены ў суседнюю праваслаўную царкву. Надпіс на звоне сведчыць, што ён быў ахвяраваны мясцовай Свята-Дзмітрыеўскай царкве: «Благоверная раба Божия Іванова Саковая к церкви св. Димитрия Мало-Берестовицкой. Афон лето 1579 г.». Першапачатковы выгляд касцёла вядомы па акварэлі Н. Орды 1868 г. (аднанефавы храм з сігнатуркай над уваходам). У 1933 г. храм перададзены вернікам і адноўлены. АрхітэктураПомнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашаны працяглым прамавугольным аб'ёмам пад 2-схільным дахам. Над галоўным фасадам ўзвышаецца каркасная 4-гранная званіца з купальным пакрыццём. Плоскасныя галоўны і бакавыя белакаменныя фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі праёмамі з кілепадобнымі ліштвамі, апяразаны буйнапрафіляваным антаблементам. Будынак пастаўлены на гранітны цокаль. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia