Касцёл Праабражэння Гасподняга (Вялікая Бераставіца)
Касцёл Праабражэння Гасподняга — каталіцкі храм у цэнтры пасёлка Вялікая Бераставіца на скрыжаванні вуліц Леніна і Матросава. Пабудаваны ў пачатку XX ст. у стылі неаготыкі. ГісторыяКасцёл закладзены 23 чэрвеня 1909 г. па праекце гродзенскага губернскага інжынера І. Плотнікава[1]. Узведзены ў 1912 г. з цэглы па фундацыі ўладальніка маёнтка графа І. Касакоўскага. Закрыты 17 чэрвеня 1965 г. У 1989 годзе вернуты католікам. У 1990 годзе адрэстаўрыраваны (архітэктары А. Бабіцын, С. Шыйко). АрхітэктураПомнік архітэктуры неаготыкі. Вырашаны прамавугольнай 3-нефнай базілікай з 5-граннай апсідай. Галоўны фасад атрымаў дынамічную, вертыкальна накіраваную кампазіцыю, завершаную 3-яруснай шатровай вежай-званіцай, якая на 2-м ярусе дэкарыравана накладным 2-ярусным гатычным шчытом. Вертыкальнасць узмацняюць ступеньчатыя контрфорсы і стральчатыя праёмы. Уваход вырашаны магутным арачным парталам, запоўненым дзвярамі з мастацкай акоўкай. Каларыстычнае вырашэнне будынка дасягаецца спалучэннем фактурнай «аксамітавай» муроўкі сцен і атынкаваных элементаў архітэктурнага дэкору: лапатак, карнізаў, ліштваў, ніш. Гатычнай узнёсласцю вылучаецца і інтэр’ер храма, нефы якога перекрыты стральчатымі скляпеннямі з гуртамі. Драўляны амбон таксама вырашаны ў вытанчаных формах готыкі. Над нартэксам кансольны балкон арганных хораў, адкрытых у неф стральчатай аркай. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia