Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Талачын)
Касцёл святога Антонія — каменны каталіцкі храм базіліянскага стылю быў пабудаваны ў горадзе Талачын прыкладна ў 1813-1861 гг. па загадзе цара ў гонар перамогі ў вайне 1812 года. АрхітэктураУ той перыяд не прытрымліваліся кананічнага правіла арыентацыі храма алтаром на ўсход. Таму купальнай апсідай ён павернуты на захад. Галоўны фасад пабудовы выходзіць на галоўную гарадскую магістраль, і такім чынам будынак арганічна ўключаны ў яе горадабудаўнічы ансамбль. Манументальнасць храма ўзмацняецца яго размяшчэннем на прыродным узвышшы. Будынак касцёла мае нескладаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю і ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам. Значны маштаб, буйныя чляненні, аб'ёмная лаканічнасць і моцнае канструкцыйнае вырашэнне, адсутнасць ярка вылучаных акцэнтаў выклікае адчуванне масіўнасці і статычнасці пабудовы. Галоўны ўваход у будынак вырашаны бабінцам, аналагічным па архітэктуры храму, але меншага аб'ёму. Імкненне акцэнтаваць парадны фасад будынка вымусіла архітэктара ўзмацніць яго дэкаратыўную апрацоўку — да стральчатых ніш, высокіх пілястраў прыбавілася суцэльная рустоўка сцен. Алтарны фасад вылучаны моцнай паўкруглай апсідай, завершанай паўсферычным купалам. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна і расчлянёны высокімі вузкімі стральчатымі вокнамі і пілястрамі ў прасценках. Па перыметры будынак апяразаны тонка прафіляваным карнізам з дзвюма тонкімі цятамі. ![]() У трыццатыя гады касцёл спыніў функцыяніраванне, а пасля вайны будынак выкарыстоўваўся для гаспадарчых мэтаў. Побач з касцёлам да 1960-х гадоў узвышалася трох'ярусная званіца. У васьмідзесятыя гады была спроба адрамантаваць яго і размясціць там краязнаўчы музей, але потым ён быў вернуты вернікам. Перабудаваны ў 1990-я гг. з цэглы. Інтэр'ерУнутраная прастора касцёла дзвюма парамі моцных слупоў расчлянёна на тры нефы, сярэдні з якіх паглыблены паўкруглай апсідай. Пры ўваходзе вылучаны бакавыя квадратныя ў плане хрысцільні, над якімі размешчана галерэя хораў, адкрытых у зал храма. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia