Касцёл Святога Юзафа Абручніка і кляштар дамініканцаў (Орша)
Касцёл Святога Юзафа (Язэпа) Абручніка і кляштар дамініканцаў — каталіцкі храм Оршы. Помнік архітэктуры барока і класіцызму. Знаходзіцца ў цэнтры горада, на вул. Савецкай. Гісторыя![]() Фундаваны ў 1649 г. князем Геранімам Друцкім-Сакалінскім, які асадзіў у горадзе манахаў-дамініканцаў і пабудаваў для іх драўляны касцёл; ахвяраваў кляштару фальварак Воскава. Існуючы мураваны касцёл пабудаваны ў 1780–1808(19) гг. Кляштар дзейнічаў да 1845 г., пры ім меўся шпіталь на 10 ложкаў. У 1937 г. касцёл зачынены, прыстасаваны пад гарадскі Дом культуры будаўнікоў. У 1950-я гг. будынак касцёла рэканструяваны пад Дом культуры. Кляштарны корпус не захаваўся. У 1989 г. касцёл перададзены вернікам, адрэстаўрыраваны. АрхітэктураТрохнефавая 2-вежавая (вежы разабраны ў 1870) базіліка. Фасад быў падзелены на 3 часткі, размежаваныя глыбокімі прамавугольнымі нішамі з лучковымі аконнымі праёмамі. Фасад завершаны прамавугольным 2-ярусным атыкам, раней меў трохвугольны франтон, які пераходзіў да плоскасці фасада бакавымі акруглымі прасценкамі. У цэнтры атыка авальная люкарна. Першапачаткова пластыку фасада ўзбагачалі вуглавыя калоны, пілястры, тонка прафіляваныя карнізныя паясы, дэкаратыўныя вазы. У інтэр'еры храма меліся партрэты фундатара кляштара Друцкага-Сакалінскага і яго жонкі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia