Касцёл Святой Веранікі (Селішча)
Касцёл Святой Веранікі і кляштар бернардзінцаў — помнік мураванай архітэктуры позняга барока, знаходзіцца ў вёсцы Селішча (Ушацкі раён, Віцебская вобласць). ГісторыяПабудаваны на беразе возера Янова ў 1726 годзе фундацыяй падчашніка і ротмістра полацкага Яна Язэпа Рагозы, полацкага падсудка Езафата Антонія Сялявы і яго жонкі Элеаноры з Коцелаў для ксяндзоў-бернардзінцаў. Кляштар скасаваны ў 1832 годзе. Храм часткова перабудаваны ў сярэдзіне XIX ст. З закрыццём у 1867 годзе касцёла ў суседнім Кублішчыне, яго начынне перанесена ў касцёл Святой Веранікі. Дах і верх вежаў касцёла разбураны ў Другую сусветную вайну. Архітэктура![]() 3-нефавая базіліка з трансептам і паўцыркульнай 2-яруснай апсідай была ўзнята на высокі цокаль. Галоўны (усходні) фасад фланкіраваны дзвюма 3-яруснымі вежамі, паміж якімі шчыт з 3-вугольным франтонам, 2 валютамі па баках і арачным акном па цэнтры. ![]() ![]() Плоскасць фасада надзелена вытанчанай архітэктурнай пластыкай: 3 ярусы арачных экседраў, высокія лапаткі, тонкапрафіляваныя карнізы, высокі арачны ўваходны праём. Сцены расчлянёны шырокімі пілястрамі і лучковымі вокнамі, якія на другім ярусе паўцыркульныя. Сцены чляніліся ў 2 ярусы арачнымі (наверсе) і лучковымі (унізе) вокнамі. Цыліндрычныя з распалубкамі скляпеністыя перакрыцці нефаў абапіраліся на 4 масіўныя слупы і магутны перыметральны антаблемент. Апсіда вылучана з глыбіні цэнтральнага нефа паміж 2 сакрысціямі. 3 5 алтароў высокімі мастацкімі якасцямі вылучаўся алтар Святога Антонія са скульптурнай групай у завяршэнні і паміж 6 карынфскімі калонамі. У галоўным алтары быў змешчаны прывезены з Кублішчынскага касцёла абраз Божай Маці ў сярэбранай рызе, перад якім меліся ўкленчаныя выявы фундатараў храма. Над нартэксам на магутнай арцы размяшчаліся хоры, на якіх стаяў барочны арган. Сакрысція вылучалася багатым святарскім аблачэннем з выкарыстаннем слуцкіх паясоў. Да касцёла з паўночнага боку далучаўся 2-павярховы Г-падобны ў плане будынак кляштарнага корпуса пад высокім вальмавым дахам. Не дзейнічае. Галерэя
Святары[1]
Паводле некаторых звестак, у касцёле таксама служылі: Більскі, Мяніцкі Вінцэнт, Пісарскі, Рыла, Стэцкевіч Юзаф, Яновіч. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia