Віктар Янавіч Валентыновіч
Віктар Янавіч Валентыновіч (1869 ці 1870, Ілукста, Курляндская губерня, цяпер Латвія — 11 верасня 1933, Кустанай, Казахстан) — беларускі каталіцкі святар. БіяграфіяЗ літоўскай шляхецкай сям’і, брат Яна Валентыновіча, таксама святара[1]. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамэнт святарства ў 1894 годзе. У 1898 прызначаны пробашчам касцёла Св. Веранікі ў в. Селішча Лепельскага павета Віцебскай губерні. З 1917 года адміністратар парафіі Унебаўзяцця НПМ у Мсціславе Магілёўскай губерні, дэкан Клімавіцка-Мсціслаўскага дэканата. Пасля 1928 года пробашч касцёла Св. Казіміра ў Лагойску Мінскай вобласці. Арыштаваны 26 жніўня 1930. Асуджаны 3 снежня 1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі ў Казахстан з канфіскацыяй маёмасці. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 31.10.1989 пракуратурай Мінскай вобласці. Асабовая справа в. № 28600-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia