Селішча (Ушацкі раён)
Се́лішча[1] (трансліт.: Sielišča, руск.: Селище) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці на аўтамабільнай дарозе Н3701 Ушачы—Зябкі. Уваходзіць у склад Кубліцкага сельсавета. Знаходзіцца на беразе возера Селішча. За 12 кіламетраў на захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 162 кіламетры ад Віцебска. ГісторыяПаводле рэвізіі Полацкага ваяводства, праведзенай у 1552 г. маршалкам Янам Кмітам і канюшым Троцкім Марцінам Падцэўскім, у Селішчах было некалькі зямельных уладанняў: «Той жа пан Іван Міхайлавіч (Зяновіч) харужы Полацкі, мае іменне айчызнае і дзедзізнае двор Селішча. К таму двару мае людзей айчызных цяглых дымоў 17, а служб 11. З тых людзей прыходзяць яму дані мядовыя 6 пудоў мёду ды выгоннага і налуконнага 20 грошай. … Той жа гараднічы (Васілей Міхайлавіч [Зяновіч]) мае іменне айчызнае на імя Селішча двор. К таму двару слуг 6. Тыя слугі дзе патрэба зь лісты ездзяць. К таму двару мае людзей айчызных цяглых дымоў 8, а служб 4. Тыя людзі з падводы і на работы ездзяць. … Павел, Сідар, Іван, Мікалай, Глеб, Ходат Глебавічы Эсманы маюць двор Усаю. ...пры тым двары за дазваленнем яго каралеўскае міласці Жыгімонта Аўгуста мястэчка Селішча...». У 1726 г. пабудаваны мураваны кляштар бернардзінцаў. Пасля 2-га падзелу Рэч Паспалітая вёска ў Расійскай Імперыі. З 1878 г. у Кубліцкай воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. Уладанне А. Шырына. У 1886 г. мястэчка; вадзяны млвн, вінакурны завод, 2 крамы, карчма. На пачатку XX ст. цэнтр Селішчанскай сельскай грамады. У 1910 г. адкрыта земская школа. З 20 жніўня 1924 г. ў складзе Чэрапоўшчынскага сельсавета Ушацкага раёна Полацкай, з 21 чэрвеня 1935 г. Лепельскай акругі. У час Другой сусветнай вайны, нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі 3 двары, загубілі 14 жыхароў. З 1954 па 2004 гг. — цэнтр Селішчанскага сельсавета[2]. Зараз вёска знаходзіцца ў складзе Кубліцкага сельскага Савета. Працавала базавая школа, магазіны, комплексна-прыёмны пункт. Насельніцтва
Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 3 двары і загубілі 14 жыхароў вёскі. Інфраструктура
Памятныя мясціны
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia