Касцёл Святых Анёлаў-Ахоўнікаў (Канічы)
Касцёл Святых Анёлаў-Ахоўнікаў — каталіцкі храм у вёсцы Канічах Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Размяшчаецца на ўсходняй ускраіне вёскі ГісторыяПершая ўзгадка аб касцёле ў Канічах адносіцца да 1830-х гадоў (па іншых звестках — 1825 года), калі ўладальніца вёскі Кардула Цеханавецкая заснавала капліцу, якая служыла сямейнай пахавальняй гэтага роду. Каталіцкі прыход таксама ўзгадваецца ў адным з рэвізскіх дакументаў 1841 года[1]. Будаўніцтва цаглянага касцёла распачалося ў 1900 годзе над магільным склепам Цеханавецкіх. Спачатку храм меркавалася ўзвесці ў іншай частцы вёскі, аднак на месцы планаванага будаўніцтва загінуў чалавек, што палічылі дрэнным знакам. Паводле ўзгадак вяскоўцаў, дзеля таго, каб даставіць гліняныя цагліны будаўнікам, людзі выбудоўваліся ў доўгую чаргу і перадавалі іх з рук у рукі, а ў сам раствор для трываласці дадавалі курыныя яйкі, тварог і вапну. Узвядзенне храма скончылася ў 1910 годзе. Дакладнае імя святога, у гонар якога быў асвячоны касцёл невядома, аднак прыход меў філіяльны статус[2]. Падчас Другой сусветнай вайны ў купал касцёла трапіў снарад, а з самога храма ў Германію былі вывезены інтэр’ер і арган. У пасляваенны час храм спрабавалі зруйнаваць, вырываючы кавалкі сценаў з дапамогай трактароў, але цалкам знішчыць будынак не атрымалася — разбуранымі апынуліся толькі дзве калоны пры ўваходзе[2]. У цяперашні час парафія адраджаецца пад найменнем Анёлаў-Ахоўнікаў[3]. Архітэктура![]() Касцёл — помнік архітэктуры неараманскага стылю[4], паводле іншых крыніц — неабарока[5]. Двухвежавы прамавугольны ў плане будынак з вылучанай апсіднай часткай, звонку прамавугольнай, знутры паўкруглай, завершанай трохвугольным франтонам, раскрапаваным пілястрамі. Фасады неатынкаваны, апрацаваны пілястрамі і завершаны развітым антаблементам. Галоўны фасад трохчасткавы, фланкіраваны чатырохграннымі вежамі, расчлянёны паўкруглымі люкарнамі, арачнымі аконнымі праёмамі і падзелены антаблементам. Завяршэнне вежаў не захавалася. Высока размешчаны вокны з паўцыркульнымі імпастамі[5]. Дэкаратыўнае ўбранне інтэр’ера і большая частка перакрыццяў не захавалася. Унутры зала была перакрыта цыліндрычным скляпеннем, паўкруглая алтарная частка, накрытая двухсхільным дахам — паўсферычнай конхай. Атынкаваныя сцены крапаваны пілястрамі і апяразаны прафіляваным карнізам з сухарыкамі. Пад апсідай захавалася скляпеністая крыпта[4]. Па ўспамінах старажылаў, касцёл славіўся сваім багатым інтэр’ерам на ўсё наваколле. Ён быў упрыгожаны фрэскамі і роспісамі, меў арган, які быў выраблены ў Германіі. Лаўкі для сядзення былі зроблены з моранага дубу. На вокнах меліся каляровыя вітражы. Прадметы інтэр’еру аздабляліся чырвоным аксамітам. У ходзе нямецкай акупацыі ўнутранае ўбранства было разрабавана[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia