Касцёл Святых Пятра і Паўла (Камень, стары)
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла — колішні каталіцкі храм у вёсцы Камень Валожынскага раёна. Стаяў каля дарогі з Івянца на Налібакі, на беразе ракі Каменка. Гісторыя![]() Першы касцёл у пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1451 г. як фундацыя кашталяна віленскага С. Гедыголдавіча. На яго месцы ў 1522 годзе ўладальнікі мястэчка Замбжэзінскія фундавалі фарны касцёл. Наступныя ўладальнікі Белазёры на яго рэштках у 1679 г. пабудавалі драўляны касцёл. Аднаўляўся ў 1848 і 1897 гг. Спалены ў 1944 г. Захавалася агароджа. У 1991 годзе пабудаваны новы касцёл пад тым жа тытулам. Архітэктура![]() ![]() Твор народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Быў вырашаны прамавугольным у плане 3-нефавым аб’ёмам пад высокім двухсхільным дахам з вальмай над апсідай. Па баках выступалі ніжэйшыя крылы трансепта. Галоўны фасад фланкіравалі чатырохгранныя вежы, завершаныя двух’яруснымі шатрамі з выцягнутымі цыбулепадобнымі купалкамі; такі ж купалок завяршаў цэнтральны трохвугольны франтон. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады чляніліся здвоенымі арачнымі вокнамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Інтэр’ер упрыгожвалі 5 барочных алтароў з гіпсавымі скульптурамі. Перад храмам стаяла драўляная двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца: ніжні ярус зрубны з арачным уваходным праёмам, другі — адкрыты каркасны. Святары[1]
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia