Камень (Валожынскі раён)
Ка́мень[1][2] (трансліт.: Kamień, руск.: Камень) — вёска ў Беларусі, на рацэ Каменка. Уваходзіць у склад Івянецкага сельсавета Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Насельніцтва 690 чал. (1997). Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 46 км ад чыгуначнай станцыі Койданава. ГісторыяУпершыню Камень згадваецца ў 1-й палове XV ст. як уладанне Гедыгольдавічаў. Каля 1451 кашталян віленскі Сенька Гедыгольдавіч заснаваў у мястэчку касцёл. У канцы XV — 1-й палове XVI стст. Камень знаходзіўся ва ўладанні Забярэзінскіх, якія ў 1522 збудавалі тут фарны касцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. ![]() У 2-й палове XVI ст. Камень перайшоў да Кішкаў, у XVII ст. ст. — Далмат-Ісайкоўскіх, пазней Юдзіцкіх. У 1679 у мястэчку збудавалі новы касцёл. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Камень апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. Станам на 1795 у мястэчку было 49 двароў. У XVIII—XIX стст. тут праводзіліся вялікія кірмашы. У 1-й пал. XIX ст. Камень знаходзіўся ва ўладанні Салагубаў і Плявакаў, у 2-й палове XIX — пачатку XX стст. — Арнольдзі і Яштальд-Гаворкі. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 116 двароў, касцёл, малітоўны дом, багадзельня, магазін, карчма, 3 кузні, крама лазня. Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Камень апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Івянецкай гміне Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства. За польскім часам існавалі аднайменныя мястэчка (151 двор) і 2 фальваркі (7 двароў). З 1939 года Камень у складзе БССР, вёска У 1940—1959 гадах цэнтр Каменскага сельсавета Івянецкага раёна. У гады 2-й сусветнай вайны, падчас карнай аперацыі «Герман» 24 ліпеня 1943 года акупанты расстралялі настаяцеля каменскага касцёла ксяндза Леапольда Аўліха і вікарыя Казіміра Рыбалтоўскага.[3] Насельніцтва
ІнфраструктураУ Камені працуюць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, клуб. Турыстычная інфармацыя![]() СлавутасціЗа 0,4 км на паўднёвы захад ад Каменю знаходзіцца археалагічны помнік (гарадзішча і паселішча часоў сярэднявечча).
Страчаная спадчынаГл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia