Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар цыстэрцыянцаў (Мазыр)

Касцёл
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар цыстэрцыянцаў
52°01′51″ пн. ш. 29°18′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мазыр
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Ордэнская прыналежнасць цыстэрцыянцы
Архітэктурны стыль барока
Дата заснавання 1711
Дата скасавання 1842
Глобус Беларусі globustut.by/mozyr/index…
Map

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар цыстэрцыянцаў — колішні каталіцкі культавы комплекс у горадзе Мазыры. Размяшчаецца на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, на вуліцы Гогаля 98, у былым прадмесці Кімбараўка (цяпер тэрыторыя мэблевай фабрыкі).

Гісторыя

У 1711 годзе сродкі на стварэнне кляштара ахвяраваў навагрудскі кашталян Антоній Аскерка, у 1740-я і 1780-я гады яго мецэнатамі выступалі Рафаіл Алаіз і Казімір Мацей Аскеркі. У 1717 годзе кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст II ахвяраваў кляштару 30 валок зямлі, а Аўгуст III у 1742 годзе яшчэ 20.

У 1730 годзе да кляштара адносіліся капліцы ў вёсках Кочышчы, Кузьмічы, Нароўля, Новікі, Санюкі, Юзафаўка. Пры кляштары дзейнічала школа (у 1819 годзе было 10 вучняў), бібліятэка ў 850 тамоў. У 1825 годзе манахі мелі юрыздыку ў Кімбараўцы з шасцю дамамі, вёскі Новікі і Юхнаўка (18 дымоў), 24 валокі зямлі ворнай і падлесам.

У 1864 годзе кляштар быў скасаваны, касцёл прыстасаваны пад праваслаўную царкву.

Архітэктура

Касцёл з’яўляўся творам архітэктуры барока. Галоўны фасад быў завершаны франтонам плаўнага ўвагнута-пукатага абрысу з бакавымі валютамі. Плоскасць фасада крапавалася высокімі пілястрамі, паміж якімі на другім ярусе ў арачных экседрах былі размешчаны скульптуры святых. Пасярод чарапічнага даху на васьмігранным барабане ўзносіўся цыбулепадобны купал з ліхтаром. Неф завяршала паўкруглая апсіда. Уваход быў вырашаны пяцігранным прытворам-барбаканам.

Перад храмам стаяла мураваная брама адзінай з ім архітэктурна-стылёвай трактоўкі. З правага боку ад брамы адасоблена стаяла мураваная двух’ярусная чатырохгранная званіца пад двухсхільным пакрыццём. Мела насычаную пластычную трактоўку.

Трохпавярховы жылы корпус захаваў рысы архітэктуры барока: рустоўка, тонкапрафіляваныя карнізы, скругленыя вуглы аб’ёмаў, пілястравая крапоўка. Памяшканні перакрыты крыжовымі скляпеннямі[1].

Хрышчаныя ў касцёле

Зноскі

  1. МАЗЫРСКІ КАСЦЁЛ І КЛЯШТАР ЦЫСТЭРЫЯНЦАЎ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2020. Праверана 23 лютага 2020.

Літаратура

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya