Касцёл Святога Юзафа (Жыткавічы)
Касцёл Святога Юзафа — мураваны каталіцкі храм у горадзе Жыткавічы Гомельскай вобласці. Размяшчаецца ў цэнтры горада. ГісторыяУ пачатку ХХ стагоддзя ў мястэчку існавала рымска-каталіцкая парафія пад тытулам св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Парафіяльныя набажэнствы адбываліся ў невялікай капліцы. Драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1935 годзе ў цэнтры мястэчка. 30 чэрвеня 1936 года біскуп Казімір Букраба правёў урачыстае асвячэнне святыні. У 1939 годзе жыткавіцкая парафія налічвала каля 250 вернікаў. Стары будынак касцёла не захаваўся. Рэлігійнае жыццё пачало адраджацца ў 1990-я гады, калі да мясцовых католікаў сталі прыязджаць святары з суседніх раёнаў. Была створана парафія імя св. Юзафа Рамесніка. У 2000 годзе было распачата будаўніцтва новага касцёла. Касцёл пабудаваны з цэглы[1]. АрхітэктураВырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Плоскасныя бакавыя фасады члянёны на два ярусы высока ўзнятымі арачнымі аконнымі і дзвярным праёмамі. Уваход вырашаны аркадным ганкам пад двухсхільным пакрыццём, якое рытмуецца з двухгранным шчытом фасада, завершаным арачным аконным праёмам.[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia