Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Петрыкаў)
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у горадзе Петрыкаве Гомельскай вобласці. Размяшчаецца на вуліцы Карла Маркса. Гісторыя![]() У 1638 годзе віленскі кашталян Крыштаф Хадкевіч фундаваў у Петрыкаве драўляны каталіцкі касцёл. Каталіцкая парафія ў Петрыкаве існавала да Першай сусветнай вайны. Драўляны касцёл быў закрыты царскімі ўладамі ў другой палове XIX стагоддзя. Святыня не дзейнічала да 1902 года, вернікі маліліся ў капліцы на могілках. Драўляныя касцёл і капліца былі знішчаны падчас Першай сусветнай вайны[1]. Мураваны храм узведзены ў 1999—2001 гадах з цэглы. АрхітэктураУ архітэктуры храма адчуваюцца гатычныя рэмінісцэнцыі. Лапідарную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольная ў плане малітоўная зала пад двухсхільным дахам і далучаная да яе з франтальнага боку трох’ярусная чатырохгранная шатровая званіца. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. На белакаменным фоне сцен вылучана чырвона-цагляная арнаментыка фрызаў, ліштвы вокнаў і прамавугольнага ўваходнага праёма, між'ярусныя паясы[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia