Каталіцкія могілкі (Ліда)
Старыя каталіцкія могілкі — могілкі ў Лідзе, размешчаныя па праспекце Перамогі. ГісторыяЗ пачатку XVII ст. на поўдзень ад горада Ліды, на замкавай зямлі і зямлі шляхецкага засценка Кузьмішкі паноў Вісмантаў паўстаў бор. Па распараджэнні губернскіх уладаў у 1797 г. частка гэтага бору, якая знаходзілася на замкавай зямлі была выдзелена пад парафіяльныя могілкі. Другая частка бору на зямлі шляхты праіснавала да 1892 г., калі пасля вялікага пажару Ліды трэба было адбудоўвацца, і дрэвы спілавалі. Потым, для будаўніцтва даходных дамоў, спілавалі і прыгожы бор, які рос непасрэдна на парафіяльных могілках[1]. У 1805 г. ксёндз Вінцэнт Нарбут, пробашч і дэкан лідскі, пабудаваў тут досыць вялікую драўляную капліцу, якую высвяціў у гонар Св. Барбары, панны і мучаніцы, як патронкі добрай смерці, абраз гэтай святой знаходзіўся ў вялікім алтары. Пасля скасавання ў Лідзе касцёла кармелітаў і пажару касцёла піяраў, падчас рамонту Фары, з дазволу дыяцэзіяльных уладаў, сюды былі часовы перанесеныя парафіяльныя набажэнствы. Ад пачатку могілкі не мелі дакладна акрэсленых межаў, аднак каля 1840 г. на сродкі пані Клары Якавіцкай, як належала па прадпісанні, могілкі былі акапаны ровам і агароджаны невысокім валам. Роў і вал, аднак, не баранілі могілкі ні ад быдла, якое пасвілася побач, ні ад непажаданых асоб[1]. У 1848 г. была грунтоўна рэстаўравана капліца. ![]() У 1885 г. Стэфан Буткевіч, былы маршалак Лідскага павета пабудаваў новую, ашаляваную і крытую гонтам званіцу. Званіца мела два званы: адзін вагой у пуд, другі — 30 фунтаў (12 кг). Званіца добра бачна на нямецкім малюнку 1917 г. У 1927 г. званіца ўжо была ў вельмі дрэнным стане[1]. У 1886 г. на сродкі пані Ласковіч была выбудавана брама на могілкі — чатыры мураваныя слупы з драўлянымі варотамі. Каля 1900 г. распачалася і праз некалькі гадоў закончылася будоўля новай мураванай агароджы могілак. У памяць пра пабудову мураванай агароджы ўлева ад уваходу з унутранага боку была ўмуравана каменная дошка з надпісам[1]:
У 1905 г. невядомы злачынец падпаліў капліцу, але пажар быў патушаны. У капліцы калісьці быў стары арган, перанесены сюды з Фары, у 1904 г. гэты арган перададзены філіі ў Крупава, дзе ён згарэў разам з касцёлам у 1919 г. У 1928 г. быў зацверджаны новы праект драўлянай капліцы, але ён не быў рэалізаваны. У 1929 г. студэнтам архітэктуры К. Раствароўскім распрацаваны новы праект які атрымаў добрыя водгукі ад спецыялістаў. Вельмі павольнае будаўніцтва капліцы пачалося ў 1930 г. Толькі ў 1937 г. пабудова была пакрыта дахам, але да 1939 г. работы не былі скончаны. У 2000—2003 гг. быў праведзены грунтоўны рамонт, унутраная атынкоўка, устаўлены вокны і дзверы і інш. На могілках здаўна стаяў драўляны шпіталь, пасля зруйнавання якога жабракі не мелі дзе жыць. Дзева Марыя Ле Форт, гувернантка, адпісала для тутэйшых жабракоў 66 рублёў срэбрам. Кс. Юзафат Вайшвіла, лідскі экс-піяр, які дажываў у лідскай парафіяльнай плябані, дадаў яшчэ 150 рублёў, і за гэтыя грошы ў 1845 г. пабудавалі новы драўляны шпіталь. У 1856 г. тут жылі 12 жабракоў. Калі гэты шпіталь струхнеў, пані Ласковіч пабудавала за агароджай могілак драўляны шпіталь, які існаваў яшчэ пры канцы 1930-х гг. Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia