Катаіб ат-Таяр ар-Рысалі
Катаіб ат-Таяр ар-Рысалі (араб. كتائب التيار الرسالي, бел.: Брыгада руху Паслання) — іракская шыіцкая групоўка, якая ўваходзіць у кааліцыю «Сілы народнай мабілізацыі». Таксама вядома як 31-я брыгада[1]. Яна сфарміравалася ў 2014 годзе пасля публікацыі Алі Сістані, лідарам шыітаў Ірака, фетвы аль-Джыхада аль-Каф’і, якая абавязвала іракцаў далучыцца да барацьбы з ІДІЛ. Узброенае фарміраванне заснаваў шэйх Аднан аль-Шахрані, дэпутат іракскага парламента, кіраўнік парламенцкага камітэта па пытаннях вяршэнства права, блізкі да былога прэм’ер-міністра краіны Нуры аль-Малікі. Асноўнай сферай дзейнасці арганізацыі стала абарона шыіцкіх святынь[2][3]. У 2015—2016 гадах яна ўдзельнічала ў бітве за Рамадзі[4]. На 2018 год у групоўцы налічвалася дзве тысячы чалавек[5]. Гл. таксама
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia