Прыватныя апалчэнні (Ірак)![]() Прыватныя апалчэнні (англ.: Private militias, араб. الميليشيات الخاصة) — групоўкі, якія ў Іракскім канфлікце змагаюцца на баку ўрада або дзейнічаюць ад яго імя. ГісторыяМногія з так званых «прыватных апалчэнняў» з’явіліся яшчэ да звяржэння рэжыму Садама Хусейна. Падчас Іракскай вайны 2003—2011 гадоў адной з найбуйнейшых груповак, дружалюбных уладам, стала Арганізацыя Бадра (ваеннае крыло ВІСІ). У той перыяд у многіх палітычных партый і арганізацый Ірака былі свае ваенізаваныя фармаванні. Узмацненне прыватных апалчэнняў адбылося ў 2014 годзе на фоне паражэнняў урадавай арміі ад ІДІЛ. Аяталай Алі Сістані, правадыром іракскіх шыітаў, была выдадзена фетва аль-Джыхада аль-Каф’і, у якой ён заклікаў іракцаў змагацца з баевікамі. Рэлігійны лідар узваў жыхароў краіны да джыхаду і «хашад шаабі» (народнай мабілізацыі). Як следства гэтага ўзнікла кааліцыя апалчэнняў «Сілы народнай мабілізацыі». Яе аснову склалі шыіцкія групоўкі[1][2]. Дадзеныя арганізацыі, з прычыны няздольнасці Узброеных Сіл Ірака самастойна справіцца з пагрозай радыкалаў, атрымалі значную ступень падтрымкі як шыіцкай большасці, так і нават многіх прадстаўнікоў суніцкай меншасці[3][4]. ЗабеспячэннеАктыўным спонсарам прыватных апалчэнняў з’яўляецца Іран[5]. Яны таксама карыстаюцца шырокай падтрымкай іракскіх уладаў. Часам урад забяспечваў групоўкі амерыканскай зброяй[6]. КрытыкаСа слоў былога амерканскага пасла ў Іраку Залмая Халілзада, існаванне прыватных апалчэнняў стала «пастаяннай праблемай»[7]. Так, напрыклад, Арганізацыя Бадра абвінавачвалася ў шматлікіх забойствах, незаконных арыштах і катаваннях суніцкага насельніцтва[8]. 5 кастрычніка 2006 года прэм’ер-міністр Нуры аль-Малікі папрасіў партыі расфармаваць апалчэнні[9], паколькі яны з’яўляюцца адной з прычын гвалту ў краіне[10]. На думку сенатара Дэніса Фальконе, міжканфесійны канфлікт у 2000-х гадах падсілкоўваўся менавіта прыватнымі апалчэннямі[11]. Каардынатар Савета нацыянальнай бяспекі ЗША па Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы Брэт МакГерк адзначыў, што дзейнасць падобных фарміраванняў супярэчыць Канстытуцыі Ірака[12][13]. Брытанская газета The Economist назвала прыватныя апалчэнні «шыіцкім адлюстраваннем суніцкіх джыхадыстаў Ісламскай дзяржавы (ІД)»[14]. Пералік
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia