Кафедральны сабор у імя свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх (Тураў)
Кафедральны сабор у імя свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх — мураваны праваслаўны храм у горадзе Тураў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Ленінская, 97а. Архітэктарам храма з’яўляецца Валянцін Андрэевіч Ліхапол[1]. Гісторыя![]() Будаўніцтва кафедральнага сабора пачалося ў сярэдзіне XII стагоддзя. У XIII стагоддзі храм быў разбураны татарамі. Праект сабора распрацаваны ў 2008 годзе архітэктарамі В. А. Ліхаполам, М. В. Ліхаполам, А. В. Ліхаполам[2]. 5 лістапада 2009 года патрыярх Кірыл благаславіў будаўніцтва сабора. 11 мая 2010 года мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам быў закладзены першы камень у падмурак будучага сабора. 11 мая 2012 года Філарэт здзейсніў закладку падмурка званіцы. 11 мая 2013 года адбылося ўрачыстае асвячэнне кафедральнага сабора[3]. АрхітэктураСабор пабудаваны ў старажытным візантыйскім стылі. Вышыня двухпавярховага сабора разам з крыжам — 32 метры[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia