Каханавічы
Каха́навічы[2] — аграгарадок у Беларусі, каля рэк Бярозаўка і Водзьга[3]. Цэнтр сельсавета Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 600 чал. (2010). Знаходзяцца за 20 км на паўночны ўсход ад Верхнядзвінска, за 194 км ад Віцебска[4], на скрыжаванні аўтамабільных дарог на Верхнядзвінск, Расоны, граніцу з Расіяй. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеУпершыню Каханавічы згадваюцца ў XVII стагоддзі як уладанне Лавейкаў. Мясцовасць уваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. Каля 1628 года Крысціна Лавейка выйшла замуж за Яўстаха Храпавіцкага. Пазней Каханавічы перайшлі да Навачынскіх. У 1694 годзе Фларыян і Эва Навачынскія фундавалі тут царкву Святых апосталаў Пятра і Паўла. Пасля 1710 года іхняя адзіная дачка Марыяна выйшла замуж за Аляксандра Рудаміну-Дусяцкага. Апошні прадаў Каханавічы Дамініку Храпавіцкаму. Ад Дамініка мясцовасць перайшла да яго сына Яўстаха, які разам са сваёй маці Ружай з Рыпінскіх у 1750 годзе збудаваў тут новую царкву на месцы старой. У складзе Расійскай імперыіУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Каханавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губерні. Мястэчка знаходзілася ва ўладанні Храпавіцкіх. У 1823 годзе Яўстах Храпавіцкі пабудаваў тут каталіцкую капліцу Маці Божай. У другой палове XIX стагоддя ў мястэчку было 26 двароў, працавалі бальніца і школа. Найноўшы час25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Каханавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Каханавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня паселішча было перададзена ў склад РСФСР. У 1924 годзе Каханавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 2009 годзе Каханавічы атрымалі афіцыйны статус аграгарадка.
Насельніцтва
ІнфраструктураУ Каханавічах працуюць сярэдняя школа-сад, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта. Славутасці
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia