Кацямятка каціная
Кацямятка каціная[1][2] (Nepeta cataria) — від кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). НазваКацямятка каціная, маліса, мяліса[3],[4], лясная крапіва[5][6]. АпісаннеШматгадовая травяністая расліна 35—100 см вышынёй. Расліна коратка шаравата густа апушаная. Сцябло прамастойнае або ўзыходнае каля асновы. Лісце на доўгіх чаранках, трохкутна яйкападобнае, буйна-гародкава-зубчастае. Суквецці густыя, цыліндрычныя. Чашачка 4,5—6 мм даўжынёй. Вяночак бялёсы, 5,5—9 мм даўжынёй[2]. Ніжняя губа даўжэйшая за верхнюю. РаспаўсюджаннеВід распаўсюджаны ў Еўропе (акрамя поўначы), праз Заходнюю і Цэнтральную Азію ў Карэі; натуралізаваны ў паўночнай Еўропе, ЗША, Канадзе, Новай Зеландыі, на Далёкім Усходзе Расіі, Аргенціне[7][8][9]. Ва Украіне від расце ў хмызняках, на лясных палянах, схілах, пустазельных месцах, уздоўж дарог — на ўсёй тэрыторыі; меданосная, эфіраалейная расліна[2]. КласіфікацыяВід Кацямятка каціная уваходзіць у род Nepeta сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
ГалерэяЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia