Кацярына Анатолеўна Паўленка
Кацярына Анатолеўна Паўленка (укр.: Катерина Анатоліївна Павленко; нар. 10 жніўня 1988, Нежын, Чарнігаўская вобласць, УССР) — украінская спявачка, фалькларыстка, кампазітарка, салістка гурта Go_A. Фіналістка нацыянальнага адбору 2020 з песняй «Салавей». Прадстаўніца Украіны на 65-ым песенным конкурсе «Еўрабачанне» з песняй «Шум», дзе заняла ў фінале 5-е месца, а па выніках галасавання гледачоў — 2-е месца. ПсеўданімКацярына Паўленка піша і публікуе вершы і песні пад псеўданімам «Monokate»[1][2][3]. БіяграфіяНарадзіліся ў 1988 годзе Нежыне, на Чарнігаўшчыне. Маці Кацярыны — былая ваенная. Выхоўвалі дзядуля з бабуляй, якая спявала традыцыйным народным спевам[4]. У школьныя гады вучылася ў Нежынскай музычнай школе на вакальна-харавым аддзяленні. Спявала ў дзіцячым хоры «Сяйво». Займалася на інструментах — фартэпіяна і гітара. Па словах Паўленка, выкладчыкі арыентавалі яе ў далейшым займацца опернымі спевамі. У 2009 годзе скончыла Нежынскае вучылішча культуры і мастацтваў імя Марыі Занькавецкай[5] па спецыяльнасці «Дырыжор народнага хору» (факультэт — народны хор). Падчас вучобы ў вучылішчы была ўдзельніцай некалькіх мясцовых рок-гуртоў: «Контури тіней», «My spirit». У 2009—2013 гадах вучылася ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце культуры і мастацтваў на факультэце «Музычнае мастацтва» (спецыялізацыя «фальклор»). У студэнцкія гады кіравала ансамблем «Витинанка»[6], спявала ў ансамблі «Кралиця»[7][8] (КНУКіМ). Вывучала фальклор левабярэжнай Кіеўшчыны (Барышаўскага раёна, наваколле Бэразані і інш.). Цікавілася фальклорам Чарнобыльскага Палесся. З 2017 года Паўленка — кіраўнік хору ветэранаў у горадзе Бэразань (Кіеўшчына) пры гарадскім Доме культуры. Пры яе кіраўніцтве хор атрымаў званне народнага. Па словах Кацярыны Паўленка, гэта адно з самых моцных адчуванняў, калі 30 галасоў спявае пад яе кіраўніцтвам. 17 мая 2021 года наведала прыём з нагоды дня нараджэння каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II, дзе пагутарыла з Прадстаяцелем Праваслаўнай Царквы Украіны мітрапалітам Епіфаніем[9]. У чэрвені 2021 года Кацярына Паўленка ўвайшла ў топ-100 самых уплывовых жанчын Украіны паводле версіі часопіса «Фокус», дзе заняла 10-е месца[10][11]. Go_AУ 2012 годзе трапіла ў гурт Go A, праз паўгода пасля яго стварэння. Спачатку выступала як бэк-вакалістка, пасля стала салісткай[3]. У складзе гурта Go_A выдала 1 студыйны альбом «Іди на звук» і некалькі сінглаў[12]. 22 лютага 2020 года разам з гуртом Go_A атрымала перамогу ў Нацыянальным адборы на песенны конкурс «Еўрабачанне-2020» з песняй «Салавей»[13]. Праз пандэмію каронавіруса конкурс адмянілі, Аднак Go_А прадставіла Украіну ў наступным годзе на «Еўрабачанні-2021» з іншай песняй «Шум», кожныя ўдзельнікі конкурсу павінны былі прадстаўляць сваю краіну з новай песняй. У фінале конкурсу гурт па суме балаў ад нацыянальных журы і гледачоў заняў 5-е месца (па выніках галасавання гледачоў — 2-е месца, а ў паўфінале калектыў атрымаў 1-е месца)[14][15]. Пасля Еўрабачання песня «Шум» узначаліла рэйтынг самых папулярных трэкаў на сэрвісе Spotify. Пераможцы песеннага конкурсу, італьянскі гурт Måneskin, у гэтым рэйтынгу займаў 4 месца[16]. ДыскаграфіяУ складзе Go_AАльбом
Сінглы
Як Monokate
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia