Конкурс песні Еўрабачанне 2021
Конкурс песні Еўрабачанне 2021 (англ.: Eurovision Song Contest 2021, фр.: Concours Eurovision de la chanson 2021, нідэрл.: Eurovisie Songfestival 2021) — 65-ы конкурс песні Еўрабачанне, які прайшоў у Ротэрдаме (Нідэрланды), гэта стала магчыма пасля перамогі прадстаўніка краіны Дункана Лоўрэнса ў 2019 годзе. Фінал конкурсу адбыўся 22 мая 2021, пераможцам стаў італьянскі гурт «Måneskin» з песняй «Zitti e buoni». Скандалы і інцыдэнтыПесня КіпраПасля выпуску песні «El Diablo» Элены Цагрыну, 26 лютага 2021 года царкоўныя арганізацыі Кіпра і Грэцыі заклікалі зняць песню з конкурсу з-за «д’ябальскага паслання» (назва песні з іспанскай мовы перакладаецца як «Д’ябал»). Вяшчальнік CyBC абараніў свой бок, і песня не будзе заменена. Дыскваліфікацыя Беларусі9 сакавіка 2021 года для ўдзелу ў конкурсе ад Беларусі была апублікаваная песня гурта «Галасы ЗМеста» «Я научу тебя», адабраная нацыянальным вяшчальнікам самастойна. Пасля гэтага ў сетцы з’явілася вялікая колькасць негатыўных водгукаў (на канале «Еўрабачання» ў YouTube відэаролік да песні набраў амаль у 10 разоў больш дызлайкаў, чым лайкаў, паставіўшы такім чынам своеасаблівы антырэкорд) і просьбаў аб дыскваліфікацыі Беларусі з конкурсу ў 2021 годзе, бо каментатары выявілі палітычны падтэкст у песні: насмешкі над акцыямі пратэсту, якія праходзяць у краіне са жніўня 2020 года, і падтрымку рэжыму Лукашэнкі. 11 сакавіка ЕВС адмовіўся дапускаць песню на конкурс і выдаліў відэаролік да яе з канала «Еўрабачання» на YouTube, бо змест песні «ставіць пад пытанне непалітычны характар конкурсу» і таму што грамадская рэакцыя на песню «можа падарваць рэпутацыю конкурсу». ЕВС запатрабаваў ад вяшчальніка Белтэлерадыёкампанія змяніць змест тэксту песні або выбраць новую. У выпадку адмовы краіна будзе дыскваліфікаваная з конкурсу. ЕВС атрымаў і праслухаў два новых заявачных трэка ад гурта «Галасы 3Места» і пастанавіў, што новыя песні таксама парушаюць правілы, якія могуць сапсаваць рэпутацыю конкурсу. 26 сакавіка стала вядома, што Беларусь не будзе ўдзельнічаць у «Еўрабачанні-2021». ФіналУ фінале бралі ўдзел пераможцы паўфіналаў з Нарвегіі, Ізраіля, Расіі, Азербайджана, Мальты, Літвы, Кіпра, Швецыі, Бельгіі, Украіны, Албаніі, Сербіі, Балгарыі, Малдовы, Партугаліі, Ісландыі, Сан-Марына, Швейцарыі, Грэцыі і Фінляндыі. А таксама — прадстаўнікі краін, што стаялі ля вытокаў «Еўрабачання»: Італія, Германія, Францыя, Вялікабрытанія і Іспанія. І Нідэрланды, дзе праходзіць конкурс. У конкурсе перамог італьянскі гурт Måneskin з песняй «Zitti e buoni» («Ціхія і добрыя»). На другім месцы — Барбара Праві з Францыі з песняй Voilà. Трэцяе месца ў канкурсанта ад Швейцарыі Gjon’s Tears (сапраўднае імя — Г’ён Мухарэмай)[1]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia