Кацярына Васілеўна Аверкава
Кацярына Васілеўна Аверкава (нар. 2 лютага 1984, г. Мінск) — беларуская актрыса, рэжысёр. БіяграфіяНарадзілася 2 лютага 1984 года ў г. Мінску[1]. У 1999 годзе скончыла музычную школу па класе фартэпіяна. У 2001 годзе — тэатральны клас школы № 170 пад кіраўніцтвам Анатоля Касцецкага[1]. У 2007 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура драмы» (майстэрня Барыса Луцэнкі)[1]. У 2000—2001 гг. працавала актрысай у Беларускім дзяржаўным музычным тэатры. З 2006 года актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя М. Горкага[1]. У 2007—2010 гг. выкладала курсы «Майстэрства акцёра», «Музычна-рытмічнага выхавання» і «Псіха-фізічнага трэнінгу акцёра» ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[1]. У 2007—2009 гг. рэжысёрка Сучаснага мастацкага тэатра, з 2009 года — Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. З верасня 2010 года — галоўная рэжысёрка Магілёўскага драматычнага тэатра[1]. Тэатральныя працы
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia