Кацярына Васільеўна Замешына-Уладамірская
Кацярына Васільеўна Замешына-Уладамірская (народжаная Азбукіна, у першым шлюбе Замешына; 1888, Бабруйск — 14 ліпеня 1970) — беларуская тэатральная актрыса і танцоўшчыца. БіяграфіяНарадзілася ў Бабруйску. Паходзіла з сям’і спадчыннага двараніна, калежскага асэсара Васіля Мікалаевіча Азбукіна (1857-?), абавязковага члена па сялянскіх справах. Яе родным братам быў Мікалай Васільевіч Азбукін. Да рэвалюцыі выкладала ў адной з бабруйскіх жаночых гімназій, сярод яе іншых вучаніц была Наталля Іванаўна Чакалінская, будучая вучоная-батанік[3]. У пачатку 1930-х гадоў бацька і брат К. Замешынай-Уладамірскай былі арыштаваныя і дамоў ужо не вярнуліся. У 1936 годзе кіравала самадзейным лялечным тэатрам пры Палацы піянераў і школьнікаў у Мінску. Яна была дырэктарам і мастаком-афарміцелем лялечных паказаў[4]. Сям’я
Прафесійная дзейнасцьУ 1920-21 была актрысай Другога Чырвонаармейскага паказальнага тэатра пры палітаддзеле 16-й арміі Заходняга фронту. Пазней працавала ў Купалаўскім тэатры. Фільмаграфія
СпадчынаТворчыя дакументы К. Замешынай-Уладамірскай: фатаграфіі ў ролях і сцэнах са спектакляў, згуляных у Бабруйскім гарнізонным тэатры, у БДТ і БДТ-1, яе фатаграфіі часткова захоўваюцца ў БДАМЛіМ у ф. 229[6][7]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia