Уладзімір Іосіфавіч Уладамірскі
Уладзімір Уладамірскі (сапраўднае прозвішча Малейка (18 кастрычніка 1893, г. Коўна — 24 студзеня 1971) — акцёр. Народны артыст БССР (1938), Народны артыст СССР (1955)[3]. Біяграфія![]() Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька Іосіф Фёдаравіч Малейка працаваў дзясятнікам плывучага разваднога моста на Нёмане. Дзяцінства і юнацтва будучага акцёра прайшлі ў Бабруйску. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, у канцы жніўня 1914 года атрымаў цяжкую кантузію, быў у палоне. У 1920 годзе пачаў сцэнічную дзейнасць у Другім паказальным тэатры Заходняга фронту ў Бабруйску[3]. У 1921—1922 гадах іграў у Смольным тэатры Петраграда[4]. У 1924—1959 працаваў у мінскім Купалаўскім тэатры. Прафесійнае майстэрства сфармавалася пад уздзеяннем рэжысёра Е. А. Міровіча[3]. Стаў другім у гісторыі Народным артыстам БССР пасля Уладзіслава Галубка. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў франтавую тэатральную брыгаду[3]. Быў намеснікам старшыні праўлення Беларускага тэатральнага таварыства. Памёр 24 студзеня 1971 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[5]. Сям’я
ТворчасцьАкцёр шырокага творчага дыяпазона[3]. Валодаў мастацтвам пераўвасаблення, вастрынёй малюнка вобразу, пластычнасцю, уменнем карыстацца сцэнічнай дэталлю, мімікай. Стварыў высокамастацкія вобразы ў беларускім рэпертуары[3]. Ролі ў тэатры
Фільмаграфія
Узнагароды і званні
У Мінску на доме, дзе жыў акцёр, усталявана мемарыяльная дошка[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia