Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брашкоўская
Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брашкоўская (дзявочае: Вярыга; 21 студзеня (3 лютага) 1844, Чарнігаўская губерня — 12 верасня 1934, Чэхаславакія) — публіцыстка, мемуарыстка, рэвалюцыянерка-народніца, адна са стваральнікаў і лідараў партыі эсэраў. БіяграфіяНарадзілася ў 1844 годзе ў Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі. З 1873 года член «Кіеўскай камуны» — гуртка удзельнікаў «хаджэння ў народ». У маёнтку Гараны Полацкага павета, што належаў стрыечнай сястры І. Вярыга (Філіп), арганізавала пункт збору прапагандыстаў. Летам 1874 года «хадзіла ў народ»: у Херсонскую і Падольскую губерні, дзе ў верасні арыштавана. Пасля 3-гадовага зняволення засуджана па «працэсе 193-х» да 5 гадоў катаржных работ. Пакаранне адбывала ў Забайкаллі, адкуль беспаспяхова спрабавала ўцячы. У 1896 годзе вызвалена па амністыі. У канцы 1890-х г. жыла ў Мінску. Арганізавала перапраўку з-за мяжы нелегальнай літаратуры. Разам з А. В. Бонч-Асмалоўскім, Р. А. Гершуні і інш. удзельнічала ў стварэнні Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі, у 1898—1899 гадах некалькі месяцаў жыла у ягоным маёнтку Блонь[5]. Восенню 1901 года ўдзельнічала ў стварэнні Баявой арганізацыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, у 1902 — Сялянскага саюза партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У 1903 годзе эмігрыравала ў Швейцарыю. З 1905 года вярнулася ў Расію, была адным з лідараў правага крыла эсэраў. У рэвалюцыйным руху стала вядома як «бабуля рускай рэвалюцыі». Арыштавана ў 1907 годзе, пасля 2-гадовага зняволення саслана ў Сібір. Вызвалена Лютаўскай рэвалюцыяй 1917. Падтрымлівала Часовы ўрад. Непрыхільна сустрэла Кастрычніцкую рэвалюцыю. У 1919 годзе эмігрыравала ў ЗША. У 1924 пераехала ў Чэхаславакію, дзе і памерла ў 1934 годзе. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia