Рабочая партыя палітычнага вызвалення РасііРабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі (РППВР) — палітычная арганізацыя неанародніцкага кірунку ў 1899—1902 гг. ГісторыяУзнікла ў Мінску на базе нарадавольскіх гурткоў па ініцыятыве Я. Л. Гальперына і Л. М. Радзівонавай-Клячко. У яе стварэнні і кіраўніцтве ўдзельнічалі К. К. Брэшка-Брашкоўская і Р. А. Гершуні. Сацыялістычны склад партыі — рабочыя, рамеснікі і навучэнцы, сярод якіх было шмат яўрэйскай моладзі. У 2-й палове 1899 г. ад імя мінскай групы партыі была складзена адозва да навучэнскай моладзі з заклікам да ўсеагульнага пратэсту ў сувязі з увядзеннем часовых правіл аб аддачы студэнтаў на ваенную службу. Кіраўніцтва РППВР арганізавала некалькі друкарняў, значную частку іх абсталявання прадала маскоўскай і кіеўскай групам сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Віленскай арганізацыі Бунда. Вясной 1900 г. у мінскай друкарні вьдадзена брашура «Свабода», у якой раскрываліся асноўныя праграмныя мэты партыі[1]. Значную частку дзейнасці займала прапагандысцкая работа сярод моладзі, інтэлігенцыі, рабочых і саддат шляхам стварэння гурткоў асветы, бібліятэк. РППВР выказалася за супрацоўніцтва з сацыял-дэмакратамі, аднак лічыла, што іх ідэі здольны атрымаць права грамадзянства ў Расіі пры наяўнасці палітычных свабод. Была распрацавана арганізацыйная структура партыі. Прадугледжвалася ствараць яе як арганізацыю аўтаномных мясцовых і нізавых груп, аб'яднаных на аснове агульнай праграмы. Мясцовыя камітэты павінны былі фарміраваць вышэйшы орган — савет партыі. У пачатку 1900 г. мінская група РППВР налічвала 60 чал. Партыйныя групы дзейнічалі таксама ў Дзвінску, Беластоку, Санкт-Пецярбургу, Екацярынаславе, Жытоміры, Бярдзічаве. Мінская група падтрымлівала сувязі з аднадумцамі ў Маскве, Кіеве, Адэсе, Севастопалі, Сімферопалі. У красавіку 1900 г. мінская група разгромлена паліцыяй, значная частка яе членаў арыштавана. Асобныя групы РППВР працягвалі сваю дзейнасць, аднак прыхільнікі яе ў 1902 г. увайшлі ў арганізацыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Мэты і задачыГалоўная мэта — утварэнне новага грамадства — сацыялізму. Аднак уяўленне пра яго ў аўтараў праграмных тэзісаў было вельмі расплывістае. Асноўным сродкам барацьбы за свабоду партыя лічыла тэрор супраць прадстаўнікоў царскай улады. Меркавалася, што толькі шляхам тэрору можна дасягнуць спачатку ліберальнай, а потым рабочай канстытуцыі[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia