Керчанскі тралейбус
Керчанскі тралейбус (укр.: Керченський тролейбус) — самая маладая ва Украіне тралейбусная сістэма, размешчаная ў горадзе Керч. Рух адкрыты 18 верасня 2004 года. ГісторыяПершы праект тралейбуснага транспарту ў Керчы быў распрацаваны ў 1977 годзе. Планавалася пабудаваць тры гарадскія лініі: у цэнтр да чыгуначнага вакзала, да заводу імя Войкава і ў мікрараён Аршінцэва. Пачатыя ў 1978 годзе работы былі амаль адразу прыпыненыя. У 1991 годзе была спроба аднавіць будаўніцтва, але ў 1994 годзе будаўніцтва зноў быў спынена. У верасні 2003 года Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма распарадзіўся аднавіць будаўніцтва тралейбуснага дэпо і апор. Пуск адбыўся 18 верасня 2004 года. Праз пару гадоў было прынята рашэнне аб пашырэнні сеткі — будаўніцтве другой чаргі, якая была ўрачыста адкрыта 16 верасня 2007 года. 12 верасня 2009 году, у дзень горада, была адкрыта трэцяя чарга да вакзалу. Храналогія з 2013 года [1]
Маршруты
ПерспектываУ бліжэйшай будучыні, калі папоўніцца рухомы склад, плануецца падзел гэтага маршруту на два: «Чыгуначны вакзал — завод імя Войкава» і «Варашылаўскае кальцо — Завод імя Войкава». У будучыні плануецца таксама працяг лініі ад Варашылаўскага кольца ў мікрараён Аршынцэва. Вакзальную лінію плануюць прадоўжыць да Керчанскага аэрапорта. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia