Роўненскі тралейбус

Роўненскі тралейбус
Тралейбусная сістэма
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Горад Роўна
Дата адкрыцця 24 снежня 1974 года
Дата зачынення Дзеючая
Колькасць маршрутаў 13
Даўжыня кантактнай сеткі 60,8 км
Колькасць тралейбусных паркаў 1
Кошт праезду 2 грыўні
Роўненскі тралейбус на Вікісховішчы

Роўненскі тралейбус (укр.: Рі́вненський троле́йбус) — тралейбусная сістэма, якая дзейнічае з 1974 года ў горадзе Роўна. Рух адкрыты 24 снежня 1974. Станам на 2024 год было 11 маршрутаў, 2 з якіх па ўказанні, у тралейбусным парку знаходзілася 77 машын. Сярэдні ўзрост тралейбусаў 25,3 года[1].

У 2011 годзе тралейбусамі горада было перавезена 27 371 тыс. чал., што на 8 % менш, чым у 2010 годзе, калі было перавезена 29 761 тыс. пасажыраў[2]. У 2016 годзе гарадскім электратранспартам было перавезена 34 300 тыс. пасажыраў, што на 2,4 % больш, чым у 2015 годзе. За 2023 год было перавезена 21 242 тыс. пасажыраў[1].

Рухомы склад

Большая частка рухомага складу — мадэрнізаваныя Škoda 9Tr (39 экз.), 2 з іх яшчэ 1974 года выпуску. З 1994 года працавалі 5 сучлененых ЮМЗ-Т1 (бартавыя № 116—120), якія знаходзіліся ў прастоі некалькі гадоў; пасля тралейбус № 116 быў спісаны. Таксама эксплуатуюцца 3 ЮМЗ-Т2 (№ 121, 148, 149). 21 лістапада 2008 года ў эксплуатацыю ўведзены адзіны на 2011 год тралейбус ElectroLAZ-12 (бартавы № 150). Астатнія 34 (№ 101—115, 140—147, 151—161) — Škoda 14Tr. У 2008 годзе выведзены з эксплуатацыі тралейбус тэхнічнай дапамогі КТГ-5, замест яго цяпер выкарыстоўваецца Škoda 9Tr, былы пасажырскі, бартавы № 66.

Маршруты

Схема маршрутаў Роўненскага тралейбуса
  • 1 — пас. Юбілейны — Мотатрэк
  • 2 — Баярка — Льнокамбінат
  • 3 — Вакзал — Мотатрэк
  • 4 — Мотатрэк — Льнокамбінат
  •  — Мотатрэк — Льнокамбінат праз аўтавакзал
  • 7 — Баярка — мікрараён Паўночны
  • 9 — Мотатрэк — мікрараён Паўночны
  •  — Мотатрэк — мікрараён Паўночны праз аўтавакзал
  • 10 — Мотатрэк — пас. Юбілейны праз аўтавакзал
  • 11 — вул. Энергетыкаў — Гандлёвыя цэнтры праз аўтавакзал
  • 12 — мікрараён Паўночны — Луцкае кальцо

Спасылкі

Зноскі

  1. а б КП «Рівнеелектроавтотранс» РМР — Про підприємство (укр.).
  2. Відправлення (перевезення) пасажирів за видами транспорту загального користування (1995—2015) (укр.)(недаступная спасылка). Головне управління статистики у Рівненській області. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2016. Праверана 4 кастрычніка 2016.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya