Кечуа (народ)
Ке́чуа (саманазва Runakuna або Nunakuna, літаральна «народ») — паўднёваамерыканскі народ, этнічныя групы індзейцаў, якія размаўляюць на мове кечуа. Жывуць пераважна ў такіх краінах, як Перу, Эквадор і Балівія. Агульная колькасць — каля 11 млн чалавек. ПаходжаннеЗвычайна ў якасці кечуа вызначаюць прадстаўнікоў розных індзейскіх груп, якія размаўляюць на мове кечуа. Аднак мова кечуа славіцца разнастайнасцю гаворак і дыялектаў, так што яе часам прапаноўваюць лічыць моўнай сям'ёй[1] (гл. Генеалагічная класіфікацыя моў). Падобна гэтаму існуе значная рэгіянальная, культурная і гістарычная разнастайнасць паміж групамі кечуа. Сучасныя генетычныя даследаванні выявілі розніцу ў іх паходжанні[2]. Такім чынам праблема фарміравання сучасных кечуа раскрываецца праз генеалогію і распаўсюджанне мовы кечуа. Андска-ціхаакіянскі рэгіён Паўднёвай Амерыкі — адзін са старажытнейшых, дзе ўзнікла цывілізацыя. Пытанне пра першасныя мовы яе носьбітаў застаецца спрэчным. Мяркуецца, што мова кечуа магла вылучыцца ўжо ў 3 тысячагоддзі да н. э.[3] У наш час існуюць 2 асноўныя гіпотэзы пра месца першапачатковага яе ўжывання[4]: Яна пачала распаўсюджвацца за межы свайго паходжання ў выніку міграцый, развіцця гандлёвых і культурных сувязяў каля 2 тысяч гадоў таму[5]. Вядома, што кечуа карысталіся насельнікі Уанка[6]. Пасля ўсталявання дзяржавы інкаў кечуа стала галоўнай мовай імперыі. Нават пасля іспанскага заваявання яна да паўстання Тупака Амару II з’яўлялася лінгва франка на захадзе Паўднёвай Амерыкі, ужывалася гандлярамі, прадстаўнікамі адміністрацыі і касцёла. Засваенне мовы кечуа і разам з ёй — пэўных культурных рыс спрыяла фарміраванню народа кечуа. Асноўныя групы кечуа![]() У наш час не існуе адзінай класіфікацыі груп кечуа. Яны могуць падзяляцца па краіне і рэгіёну паходжання, дыялекту, гістарычнай тоеснасці і г. д. Толькі ў моўных адносінах вылучаюць каля 46 буйных груп[7]. Найбольш адметнымі сучаснымі культурнымі групамі кечуа з’яўляюцца:
Выдатныя прадстаўнікі
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia