Клагенфурт-ам-Вёртэрзэе
Клагенфурт-ам-Вёртэрзэе (ням.: Klagenfurt am Wörthersee, бав.: Klångfurt am Werthasee, славенск.: Celovec ob Vrbskem jezeru — Цэлавец на Вербавым возеры) — горад на поўдні Аўстрыі, цэнтр федэральнай зямлі Карынтыі. У наяўны момант колькасць жыхароў Клагенфурта перавышае 92 тысячы чалавек, з іх больш за 1700 — карынтыйскія славенцы. ГеаграфіяГорад размешчаны на рацэ Глан у альпійскай даліне Дравы. ГісторыяЗгодна легенды горад заснаваў герцаг Карынтыі Герман Спанхайм. Першыя згадкі пра населены пункт Форум-Клагенвурт адносяцца да 1193—1199 гадоў. У 1246—1252 гадах Клагенфурт атрымаў гарадскія правы і хутка зрабіўся адным з найвялікшых гарадоў Карынтыйскага герцагства, а пазней — яго сталіцай. Аднак на гэтым месцы таксама знаходзіўся рымскі горад Вірунум. Насельніцтва
Славутасці![]() Сярод выдатных мясцін Клагенфурта найбольшае значэнне мае стары горад з сваімі цэнтральнай плошчай Альтэр-Плац, фантанам у выглядзе цмока Ліндвурм-Брунен, а таксама возерам Вёртэрзэе, якое лічыцца самым цёплым сярод альпійскіх азёр. Недалёка ад Клагенфурта знаходзіцца адзін з найпрыгажэйшых замкаў Аўстрыі Хохастэрвіц. АдукацыяУ горадзе размяшчаецца ўніверсітэт Клагенфурта. Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
Гарады-пабрацімыГарадамі-пабрацімамі Клагенфурта з’яўляюцца:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia