Клапагон еўрапейскі

Клапагон еўрапейскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Actaea europaea (Schipcz.) J.Compton

Сінонімы
Cimicifuga europaea Schipcz.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  64031
EOL  5528726
IPNI  1002888-1
TPL  kew-2620536

Клапаго́н еўрапейскі[1] (Actaea europaea) — від кветкавых травяністых раслін роду Варанец (Actaea) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Расліна можа дасягаць у вышыню 1,5 метра. Сцябло (адно або некалькі[2]) прамастаячае, жорсткае, разгалінаванае, пакрытае лісцем. Падземная частка заканчваецца карэнішчам. Лісце буйное, даўжынёй да 40[2] см, перыстае, яйкападобнае, з зубчастым краем, з ніжняга боку рэдка апушанае. Ніжняе лісце на доўгіх, пашыраных унізе чаранках, верхняе — амаль сядзячае[2].

Кветкі
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR) 

Кветкі зеленаватыя, сабраныя ў разгалінаваныя суквецці. Калякветнік складаецца з 4—5 рана ападаючых белаватых пялёсткаў[2]. Плод лістоўка  (руск.) з кручкаватым носікам. Насенне пакрыта бурымі лускавінкамі.

Арэал і экалогія

Па паходжанні сярэднееўрапейскі лесастэпавы від. Пашырэнне: Сярэдняя Еўропа і заходнія раёны Усходняй Еўропы. На тэрыторыі Беларусі гэты рэліктавы від знаходзіцца за паўночна-ўсходняй мяжой арэала[3].

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў ліпені—жніўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна[2].

Ахова

Пад дзяржаўную ахову на тэрыторыі Беларусі ўпершыню ўзяты ў 1964 г. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Польшчы[3].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в г д Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 139. (руск.)
  3. а б КЛОПОГОН ЕВРОПЕЙСКИЙ Архівавана 5 снежня 2014. (руск.)

Літаратура

  • Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 139. (руск.)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya