Варанец (род раслін)
Варане́ц[2] (Actaea) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Вядома каля 10 відаў. Батанічнае апісаннеШматгадовыя карэнішчавыя травы вышынёй 50—75 см, з буйным, двойчы трайчастым лісцем. Сцёблы прамастойныя, разгалінаваныя. Кветкі ў пэндзлях, белага або бела-ружовага колеру. Плод — ягадападобная касцянка чорнага, белага або чырвонага колеру. Распаўсюджанне і экалогіяВаранец сустракаецца ў Паўночнай Еўропе, на Каўказе і ў Заходняй Сібіры, Манголіі, Кітаі, Японіі, а таксама ў Паўночнай Амерыцы. Расце ў вільготных, цяністых хвойных і змяшаных лясах, на ўзлесках; на сухіх гліністых або глініста-камяністых схілах, цалкам адкрытых месцах або ў рэдкіх зарасніках; на купінах сярод травяных балот, па лясных балотах. КласіфікацыяСістэматыкаРод падзяляюць на 7 секцый: Actaea, Cimicifuga, Dichanthera, Oligocarpae, Pityrosperma, Podocarpae, Souliea. ВідыПа выніках філагенетычных даследаванняў канца XX — пачатку XXI стагоддзя раней самастойны род Cimicifuga цяпер далучаны да роду Варанец. Паводле базы даных The Plant List, род уключае 30 відаў[3]:
ЗначэннеУсе часткі раслін ядавітыя. Дэкаратыўныя, лекавыя і тэхнічныя расліны. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia