Клаўдзія РотКлаўдзія Рот (ням.: Claudia Roth; нар. 15 мая 1955, Ульм, Бадэн-Вюртэмберг, ФРГ) — нямецкі палітык. Адзін з віцэ-прэзідэнтаў Бундэстагу. Палітычная кар’ераБыла дэпутатам Еўрапейскага парламента з 15 чэрвеня 1989 года па 27 верасня 1998 года. У 1994 годзе ўзначаліла фракцыю Зялёныя — Еўрапейскі свабодны альянс. З 1998 па 2001 год была дэпутатам Бундэстагу. З 2001 па 2002 год была сустаршынёй партыі Саюз 90/Зялёныя. Паколькі яна была пераабрана ў Бундэстаг у 2002 годзе і заняла пасаду там, ёй давялося пакінуць пасаду сустаршыні. На федэральнай дэлегаванай канферэнцыі 23 мая 2003 года было прынята рашэнне дазволіць кіраўнікам партыі адначасова быць і дэпутатамі. 2 кастрычніка 2004 года Рот зацвердзілі зноўку ў якасці федэральнага сустаршыні партыі Саюз 90/Зялёныя. Яна заставалася на пасадзе да 2013 года. 22 кастрычніка 2013 года абрана віцэ-прэзідэнтам Бундэстагу. 9 верасня 2020 года ўзяла шэфства над Марыей Калеснікавай, беларускай актывісткай за грамадзянскія правы і палітычнай зняволенай[4][5]. Рот жыве ў Швабіі і Берліне[6]. Кнігі
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia