Клевяшчына няпэўная
Клевяшчы́на няпэўная[2][3], Клевяшчыца[4][5] (Kadenia dubia) — від кветкавых раслін роду Kadenia сямейства Парасонавыя (Umbelliferae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—100 см з верацёнападобным коранем. Сцябло адзіночнае, прамое, злёгку баразнаватае і слаба галінастае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, двойчы-тройчы перыстараздзельнае або ланцэтападобна-лінейнае, з вострым канцом. Ніжняе лісце на чаранках, пераходзячых у похвы. Похвы лісця часта маюць пурпуровае адценне. Кветкі белага колеру, у складаных парасоніках з 20—35 промнямі. Пялёсткі кветак эліпсоіднай формы. Плод — віслаплоднік, які пры выспяванні распдаецца на дзве палавінкі (мерыкарпіі) з 5 шырокімі крылатымі рэбрамі. Распаўсюджанне і экалогіяБарэальны еўраазіяцкі від. Святлолюбівая расліна, але пераносіць цень[6]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф і эўтроф[6]. Расце ў мяшаных лясах з бярозавым і бярозава-асінавым дрэвастоем, у алешніках, прыбярэжных і пойменных хмызняках, на вільготных лугах, аблогах і пустках. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, у Літве, Латвіі, Украіне[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia