Клімент Аркадзьевіч ЦіміразеўКлімент Аркадзьевіч Ціміразеў (22 мая (3 чэрвеня) 1843, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 28 красавіка 1920, Масква, РСФСР) — расійскі вучоны ў галіне батанікі і фізіялогіі раслін, адзін з заснавальнікаў расійскай навуковай школы фізіёлагаў раслін, тэарэтык дарвінізму. Член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1890), Расійскай акадэміі навук (1917). БіяграфіяСкончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1866). У 1870—1892 гадах у Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі. Адначасова з 1877 года прафесар Маскоўскага ўніверсітэта. У 1911 годзе з групай выкладчыкаў пакінуў яго ў знак пратэсту супраць парушэння ўніверсітэцкай аўтаноміі. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па метадах даследавання фізіялогіі раслін, біялагічных асновах аграноміі, гісторыі навукі. Раскрыў заканамернасці фотасінтэзу як працэсу выкарыстання святла для ўтварэння арганічных рэчываў раслін. Папулярызатар дасягненняў у галіне фізіялогіі раслін. Публіцыст («Жыццё расліны», 1878; «Навука і дэмакратыя», 1920). ПамяцьУ Мінску яго імем названа вуліца (1940). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia