Кліменцій Сяргеевіч Гаўрылаў
Кліменцій Гаўрылаў (нар. 9 жніўня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Хураган» з Мендзыжаца Падляскага. Клубная кар’ераВыхаванец футбольнага клуба «Іслач», з 2019 года пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 28 чэрвеня 2020 года ў матчы супраць «Гарадзеі» (2:0), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У верасні 2020 года перайшоў у «Энергетык-БДУ»[2], дзе гуляў за дубль. У студзені 2021 года разарваў кантракт з клубам[3]. Пазней стаў трэніравацца са «Слонімам-2017», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[4]. У слонімскй камандзе пераважна выхадзіў на замену. У сакавіку 2022 года далучыўся да клуба «Спішске-Влахі» з чацвёртага дывізіёна Славакіі[5], а летам перабраўся ў «Хураган» з Мендзыжаца Падляскага з пятага польскага дывізіёна. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia