Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020 (Беларусбанк—чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2020 года. Турнір пачаўся яшчэ ў сакавіку, раней за тэрміны папярэдніх сезонаў. Нягледзячы на пандэмію каранавіруса, з яе прычыны былі спынены турніры амаль па ўсім свеце, чэмпіянат Беларусі працягваўся ў звычайным рэжыме, толькі адзінкавыя матчы былі перанесены з прычыны ўспышак захворвання ў камандах. Таксама матчы пераносіліся рашэннем Беларускай федэрацыі футбола напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў і ў часы пратэстаў у краіне з прычыны «форс-мажорных абставін».[1] Турнір быў адзначаны ўпартай барацьбой за прызавыя месцы, якая вялася ад пачатку турніру і доўжылася да апошняга тура. У другой палове сезона ў асноўныя прэтэндэнты на чэмпіёнства выйшлі барысаўскі БАТЭ, салігорскі «Шахцёр» і гродзенскі «Нёман»; шэраг няўдач гродзенцаў і нічыя барысаўчан у апошнім туры прынеслі чэмпіёнства «Шахцёру». На другім месца застаўся БАТЭ, а бронзавыя медалі, упершыню ў сваёй гісторыі, заваявала жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ». РэгламентЯк і ў папярэднім сезоне, у турніры прымаюць удзел 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 30 матчаў). Дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2020 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамКлубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі
Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2019
Клубы-ўдзельнікіГеаграфія ўдзельнікаў сезона 2020
Трэнеры і капітаныПрадстаўніцтва па рэгіёнахУ 30-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.
Стадыёны
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Заўвагі. 1. Пры роўнай колькасці ачкоў «Энергетык-БДУ» змешчаны ў турнірнай табліцы вышэй за «Мінск» дзякуючы перавазе ў асабістых сустрэчах. Вынікі матчаў
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 29 лістапада 2020 Стыкавыя матчыПа выніках сезона клуб «Слуцк», які заняў 14-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць клуба «Крумкачы» з Мінска (трэцяе месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Слуцк» захаваў месца ў Вышэйшай лізе. Першы матч
Адказны матч
Статыстыка ігракоў
УзнагародыУзнагароды сезона 2020 былі абвешчаны 9 снежня 2020 года на цырымоніі «Зорны мяч»[2]. Клубныя ўзнагароды
Індывідуальныя ўзнагароды
Зборныя чэмпіянатуЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia