Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 (31-ы Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2021 года. З-за адмовы некалькіх клубаў ад удзелу колькасць каманд была скарочана да 12, што ў сваю чаргу паўплывала на барацьбу. Хутка пасля пачатку ў лідары выйшлі дзяржынскі «Арсенал» і мінскія «Крумкачы», аднак падчас няўпэўненай сярэдзіны сезона да іх пачалі дацягвацца іншыя каманды, сярод якіх найбольш паспяховай была бабруйская «Белшына», якая здолела паціснуць «Крумкачоў» з другога радка і пагражала «Арсеналу». Іншыя клубы, такія як магілёўскі «Дняпро», гомельскі «Лакаматыў» і пінская «Хваля», доўгі час знаходзіліся ў сярэдзіне табліцы, трывала адбіралі ачкі ў лідараў і прэтэндавалі на прызавыя месцы. Упартая барацьба цягнулася да апошніх тураў, але каманды ў выніку засталіся на сваіх месцах — «Арсенал» перамог у турніры і разам з «Белшынай» выйшаў у Вышэйшую лігу, «Крумкачы» толькі ў апошнім туры гарантавалі трэцяе месца, адарваўшыся ад «Хвалі». Склад удзельнікаўСклад удзельнікаў сезона 2021 доўгі час заставаўся нявызначным. Першапачаткова планавалася, што ў турніры прымуць удзел 16 каманд: у параўнанні з сезонам 2020 у Вышэйшую лігу мусілі выйсці рэчыцкі «Спадарожнік» і «Гомель», з Вышэйшай лігі ў Першую пераходзілі бабруйская «Белшына» і «Смалявічы», з Другой лігі ў Першую падымаліся магілёўскі «Дняпро» і петрыкаўскі «Шахцёр», у выніку чаго колькасць удзельнікаў павінна была павялічыцца з 14 да 16. Аднак, у гэтым становішчы хутка ўзніклі цяжкасці з-за адмовы некалькіх клубаў працягваць выступы. У студзені 2021 года з’явілася інфармацыя, што «Смалявічы» не выступяць у Першай лізе і спыняюць існаванне, з-за фінансавых цяжкасцей адмовіліся працягваць удзел у Першай лізе «Ашмяны-БДУФК». У той жа час з турніру ў Вышэйшай лізе знялася «Гарадзея», яе месца магла заняць адна з каманд Першай лігі, што ў сваю чаргу паўплывала б на яе склад. У лютым 2021 года быў агучаны новы план на сезон: «Смалявічы» мусілі стаць фарм-клубам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і ўсё ж згуляць у Першай лізе, у Вышэйшую лігу замест «Гарадзеі» пайшла «Смаргонь», замест яе, а таксама «Ашмянаў-БДУФК», запрашаліся каманды з Другой лігі — «Баранавічы» і «Асіповічы»[1]. У сакавіку стала зразумела, што такі план не зможа рэалізавацца. Спачатку «Асіповічы» заявілі, што не пойдуць у Першую лігу[2], неўзабаве стала вядома, што не выступіць у Першай лізе светлагорскі «Хімік» і ў горадзе плануецца заявіць новую каманду «Светлагорск» у Другую лігу[3]. Пазней «Смалявічы» пацвердзілі, што клуб усё ж не прыме ўдзел у Першай лізе і згуляе ў Другой лізе[4]. Доўгі час заставаўся пад пытаннем удзел у Першай лізе мікашэвіцкага «Граніта», бо ў сакавіку каманда так і не выйшла з адпачынку. Такім чынам, колькасць патэнцыйных удзельнікаў скарачалася да 12. 2 красавіка 2021 года было афіцыйна абвешчана, што ў Першай лізе ў сезоне 2021 згуляе 12 каманд[5], што стала найменшай колькасцю за ўсю гісторыю турніру. 5 красавіка на нарадзе з клубамі быў вызначаны фармат правядзення турніру: кожнай каманды згуляе з кожнай па тры разы, такім чынам усяго будзе праведзена 33 туры[6]. 7 красавіка адбылася жараб’ёўка турніру[7]. Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамКлубы, якія папоўнілі Першую лігу
Клубы, якія пакінулі Першую лігу
Клубы-ўдзельнікіГеаграфія ўдзельнікаў сезона 2021
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Вынікі матчаў1—22 туры
Крыніца: football.by 23—33 туры
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 27 лістапада 2021 Стыкавыя матчыПа выніках сезона клуб «Крумкачы», які заняў трэцяе месца ў Першай лізе, атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць мазырскай «Славіі» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Славія» захавала месца ў Вышэйшай лізе на наступны год. Першы матч
Адказны матч
Статыстыка ігракоўБамбардзіры
Крыніца: Football.By Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia