Княжацкі храм (Полацк)
Княжацкі храм — колішні праваслаўны храм у Полацку, які існаваў у 12—16 ст[1]. Помнік полацкай школы дойлідства. Падмурак і сцены храма былі выяўлены М. Каргерам у час археалагічных раскопак 1966—1967 гг.[1] непадалёку ад Сафійскага сабора на тэрыторыі княжацкага двара. АрхітэктураЦарква ўяўляе сабой мураваны шасціслуповы будынак памерам 24×16 м меў тры нефы, з якіх галоўны завяршаўся апсідай, а бакавыя — нішамі, утопленымі ў тоўшчу ўсходняй сцяны. Падкупальная прастора, як і ў іншых полацкіх храмах, верагодна, таксама была ссунута на захад, а да асноўнага аб'ёма з трох бакоў прымыкалі прытворы, паўднёвы і паўночны з якіх завяршаліся апсідамі. Выразны вежападобны сілуэт царкве надавалі выкарыстаныя закамарнае перакрыцце і какошнікі, складанага профілю лапаткі, манументальнае, накшталт партала, вырашэнне галоўнага ўвахода на заходнім фасадзе[2]. Інтэр’ер быў аздоблены фрэскамі, падлога выкладзена з паліваных керамічных плітак[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia