Свята-Дабравешчанская царква (Віцебск)
Дабраве́шчанская царква́ ў Ві́цебску — праваслаўны храм, помнік архітэктуры XII стагоддзя, размешчаны ў цэнтры горада на левым беразе Заходняй Дзвіны. Адносіцца да шасціслуповага трохапсіднага крыжова-купальнага храма. Сярэдні неф шырэйшы за бакавыя. ГісторыяПісьмовыя крыніцы не захавалі звестак аб даце ўзвядзення віцебскай царквы Дабравешчання. Летапісныя крыніцы XVI-XVII стст. (Хроніка Стрыйкоўскага, Хроніка Быхаўца) адносяць узвядзенне царквы да XIV стагоддзя і звязваюць з імем князя Альгерда. Паданне, зафіксаванае ў гарадскім летапісе XVII стагоддзя, кажа аб узвядзенні храма Дабравешчання ў Віцебску ў 974 годзе княгіняй Вольгай адначасова з заснаваннем горада. Датаванне будаўніцтваПершае абследаванне храма было ажыццёўлена ў пачатку XIX стагоддзя А. М. Паўлінавым, які зрабіў здагадку пра час яго ўзвядзення ў межах X—XII стагоддзяў, больш схіляючыся да XI стагоддзя. Першая абгрунтаваная датыроўка будаўніцтва храма высунутая ў пачатку дваццатых гадоў XX стагоддзя Н. І. Бруновым (які аднёс яе да XII стагоддзя), не аспрэчана да гэтага дня. Праводзіліся археалагічныя даследаванні (у 60—90-я гады XX стагоддзя) пад кіраўніцтвам Г. Штыхава, А. Трусава, П. Рапапорта і Т. Бубенька, разам аналізам і вывучэннем архітэктурных формаў, будаўнічай тэхнікі і фрагментаў фрэсак, яны даюць падставу датаваць будаўніцтва царквы ў межах XII стагоддзя і выказаць здагадку ўдзелу ва ўзвядзенні храма візантыйскіх майстроў і выкарыстанне візантыйскага будаўнічага досведу. ПерабудовыЦарква некалькі разоў перабудоўваўся. У 1619 г. па загаду караля Жыгімонта III перададзена уніятам. Царква моцна пацярпела падчас Паўночнай вайны. У 1714 годзе быў праведзены рамонт, а ў 1759 царква перабудавана ў стылі позняга барока. У 1832 годзе царква была вернута праваслаўным, але знаходзілася «в самом неустроенном и не имеюшем никакого благолепия положении»; адрамантавана ў 1833 годзе губернскім архітэктарам І. Беціні[1]. У сярэдзіне XIX стагоддзя перабудавана яшчэ раз. Вялікая Айчынная вайна і СССРЦарква моцна разбурана падчас Вялікай Айчыннай вайны. У даведцы аддзела аховы помнікаў архітэктуры Упраўлення па справах архітэктуры пры СНК БССР пра разбурэнне і разрабаванне гітлераўскімі акупантамі гістарычных помнікаў архітэктуры на тэрыторыі Беларусі ў 1941—1944 гг. паведамлялася[2][3]:
Гэта сума была ўключана ў рахунак іску, які СССР прад'явіў Германіі на Нюрнбергскім працэсе[4]. Спачатку царкву меркавалі рэстаўраваць. У 1944 годзе вядомы архітэктар і рэстаўратар Пётр Бараноўскі зрабіў абмеры, абследаванне, а таксама падрыхтаваў праект кансервацыі і рэстаўрацыі[4]. Сцены помніка амаль поўнасцю захаваліся, патрабавалася толькі аднавіць перакрыццё ды правесці некаторыя рамонтныя работы звонку і ўсярэдзіне храма. 18 красавіка 1946 г. складзены акт даследавання помніка, у якім запісана[5]:
Але ў той час да рэстаўрацыі не прыступілі[5]. Пастановай Савета Міністраў БССР ад 13 верасня 1953 храм быў прыняты пад ахову дзяржавы[4]. Рабіліся спробы знайсці грошы на рэстаўрацыю і ў 1960 г[5]. Знішчэнне і кансервацыяУ 1961 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову «Аб частковай змене спісаў археалагічных і гістарычных помнікаў і помнікаў архітэктуры», у выніку чаго Дабравешчанская царква разам з некаторымі іншымі аб’ектамі была выключана з ахоўных спісаў помнікаў гісторыі і культуры быццам бы з прычыны таго, што «помнік дайшоў да нас у моцна скажоным выглядзе, знаходзіцца ў паўразбураным стане, што выключае рэстаўрацыю». 18 снежня 1961 г. старшыня гарвыканкама Мікалай Сабельнікаў аддаў распараджэнне гаркамгасу знішчыць святыню[6][5]. Прычынай зносу стала быццам бы тое, што спатрэбілася танцавальная пляцоўка для моладзі горада Віцебска[4]. Пра гэтыя планы даведваецца архітэктар-рэстаўратар Пётр Бараноўскі. 15 снежня 1961 года ён накіроўвае першаму сакратару ЦК КПБ Кірылу Мазураву тэлеграму[4]:
Сам Бараноўскі з камісіяй па ахове помнікаў спяшаецца ў Віцебск. Падзеі гэтага часу захаваліся ва ўспамінах гісторыка мастацтваў А. С. Трафімава[4]:
Віцебскі гісторык М. С. Рыўкін у сваім артыкуле «Ля апошняй мяжы» так апісаў працэс знішчэння помніка[5]:
Сцены ўзарванай ў снежні 1961 годзе царквы захаваліся на вышыню да 5 метраў. Менш чым праз месяц, Савет Міністраў БССР пастанавіў узяць пад ахову руіны помніка. Сітуацыя вакол знішчэння каштоўнага помніка гісторыі і архітэктуры гарадскімі ўладамі на чале са старшынёй гарвыканкама Мікалаем Сабельнікавым была высмеяна ў сюжэце «Недолго думая» выпуска № 3 сатырычнага кіначасопіса «Фитиль» (1962)[2][7]. У 1968 г. археолагам М. К. Каргерам праведзены раскопкі і частковая разборкі абломкаў. У 1977 годзе праведзена кансервацыя руін царквы (архітэктар С. Друшчыц). Аднаўленне царквы![]() ![]() У 1993—1998 гг. царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы адноўленая ў абліччы XII стагоддзя па праекце архітэктара Г. А. Лаўрэцкага з захаваннем фрагментаў арыгінальнай муроўкі (кладка сцен — чаргаванне даламітавых абчасаных блокаў з двума або трыма радамі плінфы)[8]. Архітэктура![]() Помнік полацкай школы дойлідства, прыклад творчай перапрацоўкі крыжова-купальнага базілікальнага тыпу візантыйскага сакральнага збудавання. Пры будаўніцтве храма выкарыстана сістэма муроўкі з чаргаваннем радоў плінфы і каменных блокаў. Такая тэхніка будаўніцтва сустракалася ў Балгарыі і Грэцыі, адкуль, відаць, і былі запрошаныя майстры ў Віцебск[9]. ![]() Выцягнуты ў плане прамавугольны аб'ём на высокім цокалі з тыльнай усходняй сцяны мае вялікую паўкруглую цэнтральную апсіду, дэкарыраваную тонкімі калонкамі. Шырыня царквы 11,1 м, даўжыня без апсіды 18,2 м, з апсідай — 21 м, таўшчыня сценаў ад 1,1 да 1,5 м. Бакавыя фасады плоскімі лапаткамі падзяляюцца на 4 амаль аднолькавыя праслы, завершаныя закамарамі з дахамі-бочкамі. З паўднёвага, паўночнага і заходняга бакоў размяшчаліся аркавыя ўходныя парталы з невялікімі прытворамі. Канструкцыйнае выкананне будынка — у візантыйскай тэхніцы муроўкі (opus mixtum): гарызантальныя шэрагі блокаў-квадраў абчасанага жоўтага каменю-вапняку чаргуюцца з пракладзенай паміж імі ў 1—4 шэрагі тонкай цэглай-плінфай (выяўлены шэраг плінфаў з клеймамі). Памеры плінфы — 3—3,7 × 19—20 × 27—29 см (асноўны фармат), 2,8 × 15 × 21 см і 6 × 27 × 30 см. Муроўка змацоўваецца рашчынай так званай ружовай цамянкі — сумесь вапны з тоўчанай цэглай. Канструкцыйна сцены ўмацоўваліся гарызантальна пакладзенымі ў 2 шэрагі бярвеннямі. Падлога складаецца з невялікіх часаных камянёў, яе ўзровень на 105 см вышэй за цокаль будынка. Пад аўтэнтычнай падлогай на глыбіні да 1 м знаходзіцца пласт вапнавай рашчыны з дамешкамі дробных камянёў, пад якім залягае культурны пласт 0,4—0,6 м з керамікай XI — 1-й чвэрці XII стст.[10] Па перабудове ў стылі віленскага барока купал на сяродкрыжжы разабралі, а над алтарнай часткай узвялі вежачку з спічакам. На ўсю шырыню галоўнага фасада прыбудавалі новы ўходны аб'ём з дзвюма шмат'яруснымі вежамі-званіцамі і фігурным франтонам паміж імі. У адпаведнасці з грэка-каталіцкай абраднасцю ў інтэр'еры царквы зрабілі мураваную алтарную перагародку. Да паўночнага фасада каля алтара далучылася рызніца, а да паўднёвага фасада — 2-павярховая прыбудова, на другім паверсе якой знаходзілася «цёплая» Пакроўская царква. У выніку мураўёўскай перабудовы 2-й паловы XIX ст. з царквы знялі вежы-званіцы, над дахам узвялі вялікі драўляны 8-гранны барабан з купалам-цыбулінай. У наш час над будынкам узвялі цыліндрычны барабан пад паўсферычным купалам. На фасадах рэстаўратары пакінулі адкрытымі фрагменты старажытнай плінфавай муроўкі. Унутры 6 крыжовых у сячэнні слупоў падзяляюць залу на 3 нефы, сярэдні з якіх шырэйшы за бакавыя, і завяршаецца вонкавай апсідай, бакавыя — паўкруглымі нішамі ў тоўшчы сцяны. У заходняй частцы на пары слупоў размяшчаліся хоры, на якія вялі ўсходы ў тоўшчы фасаднай сцяны. Бакавыя часткі хораў займалі капліцы з невялікімі апсідамі ў таўшчыні муроў. Нартэкс пад хорамі вылучаецца глухім прасценкам. Інтэр'ер царквы меў багатую фрэскавую роспісу XII ст., якая пакрывала ўсе роўніцы сценаў (захаваліся выява анёла і дэкор вакол праёмаў і ўздоўж сцяны каля падлогі). Геаметрычны дэкор меў выгляд ланцужкоў з 3-кутніх пірамідаў. Калярыстычная гама карычнева-чырвоная, ружова-жоўтая, зялёна-блакітная. Фрагмент фрэскавай выявы ваяра з старажытнаславянскімі літарамі, зняты з партала галоўнага ўходу, захоўваецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Іканастас 2-ярусны сучаснай работы[11]. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia