Князі
Кня́зі[2] (трансліт.: Kniazi, руск.: Князи) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вымнянскага сельсавета. Паблізу працякае рака Зайбушка. ГісторыяУ першай палове XIX стагоддзя фальварак Князі ў складзе маёнтка Вымна. У 1842 годзе належаў памешчыцы Даміцэлі Роля. У 1846 годзе, акрамя аднапавярховага драўлянага сядзібнага дома, было 14 хат, жыло 85 сялян. У фальварак уваходзілі Князі, Кляцішча (пазней пасёлак) і Паўлючэнкі. У 1878 годзе ў Князях каталік Іван Станіслававіч Роля валодаў 261 дзесяцінай зямлі. Акрамя гэтага, дваццаццю дзесяцінамі зямлі валодаў каталік Раймунд Казіміраў Навадворскі. У 1905 годзе ў Князях, якія належалі дваранам-каталікам Ролям (адзін двор, сем мужчын і сем жанчын) было 132 дзесяціны зручнай зямлі, адна дзесяціна нязручнай і 122 дзесяціны, занятыя лясамі. У 1906 годзе ў Князях на 28 двароў, 119 мужчын і 116 жанчын, было 260 дзесяцін зручнай зямлі, якія адносіліся да Вымнянскага сельскага таварыства. З 20 жніўня 1924 года Князі — цэнтр Князёўскага сельсавета Суражскага раёна Віцебскай акругі, з 1925 года ў Станькаўскім сельсавеце, пасля 1947 года Князі сталі цэнтрам Станькаўскага сельсавета. У 1924 годзе 75 хлопчыкаў і 16 дзяўчынак з Князяў хадзілі ў школу 1-й ступені ў вёску Котава. ![]() У 1929 годзе ў Князях адбылася хваля арыштаў сялян-аднаасобнікаў. У 1936 годзе ў Князі пераселены жыхары населеных пунктаў Першая Пяцігодка і Тракцір, у 1939 годзе — Балотнікі. За часамі акупацыі ў Другую сусветную вайну знішчана сорак двароў, двух чалавек вывезлі ў Германію. Пятнаццаць чалавек загінула на фронце. Вызвалены Князі былі 20 снежня 1943 года. У 1957 годзе на брацкай магіле савецкіх воінаў устанавілі абеліск. З 16 ліпеня 1954 года да 12 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Янавіцкага сельсавета[3], да 22 снежня 1960 года — у склад Котаўскага сельсавета. З 1960 года адносіцца да Вымнянскага сельсавета Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Вёска ўваходзіць у склад камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Вымна». Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia