Юрчонкі
Юрчонкі — вёска ў Вымнянскім сельсавеце Віцебскага раёна. За 15 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 21 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск. ГісторыяВядома з XIX ст. у Вымнянскай воласці Віцебскага павета і губерні. У 1905 г. вёска (7 двароў, 37 жыхароў) належала Манулкаўскаму сельскагаспадарчаму таварыству, якое мела 48 дзесяцін зямлі. З 20 жніўня 1924 г. вёска ў Войтаўскім сельсавеце Віцебскага раёна і акругі, з 27 чэрвеня 1930 г. — Віцебскага раёна, з 15 лютага 1931 г. — Суражскага раёна, з 20 лютага 1938 г. гэтага ж раёна Віцебскай вобласці. У 1933 г. у Юрчонкі пераселены жыхары паселішча Пракуды, у 1938 г. — Папелы. З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 гг. Юрчонкі акупіраваны нямецкімі войскамі. З 22 снежня 1960 г. вёска ў Вымнянскім сельсавеце. На 1 студзеня 2003 г. 14 двароў, 17 жыхароў. Вёска ў складзе сельскагаспадарчага вытворчага кааперытава «Войтава» Насельніцтва
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia