Князі пскоўскіяПаводле позняга Ніканаўскага летапісу, асобны княжацкі сталец у Пскове быў створаны Уладзімірам Святаславічам, які ў 1014 годзе вылучыў горад ва ўдзел свайму сыну Судзіславу. Падчас усобіцы Уладзіміравічаў Судзіслаў быў пасаджаны ў вязніцу, а пскоўскае княжанне ліквідавана. Некаторыя аўтары выказвалі здагадку, што магчыма Яраслаў Уладзіміравіч, асцерагаючыся прэтэнзій на кіеўскае княжанне з боку Судзіслава, пасадзіў яго — свайго апошняга брата і самага малодшага з Уладзіміравічаў — у вязніцу (поруб). Потым Пскоў быў у складзе Наўгародскай зямлі і імкнуўся да пашырэння сваёй аўтаноміі. Як і ў Ноўгарадзе, у ім усталявалася «рэспубліканская» сістэма палітычнага ладу, якая абмяжоўвала правы князя на карысць баяр і веча. У 1348 годзе паводле Болатаўскага дагавора Ноўгарад прызнаў незалежнасць Пскова і перастаў пасылаць у яго сваіх пасаднікаў. З 1399 пскоўскія князі называюцца маскоўскімі намеснікамі. Васіль II дамагаецца права прызначаць пскоўскіх намеснікаў паводле свайго меркавання, прычым яны прыносяць прысягу не толькі Пскову, але і вялікаму князю. Пры Іване III пскавічы адмаўляюцца ад права адхіляць прызначаных да іх князёў. У 1510 годзе вялікі князь маскоўскі Васіль III прыбыў у Пскоў і абвясціў яго сваёй вотчынай. Веча было распушчана, каля 300 багатых пскоўскіх сем'яў было выслана з горада. Іх маёнткі размеркавалі паміж служылымі маскоўскімі людзьмі. Князёў і намеснікаў у Пскове больш не было. Князі пскоўскія
Маскоўскія намеснікі
Зноскі
Гл. таксамаСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia