Козкі (гарадзішча)
Козкі — археалагічны помнік каля вёскі Козкі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Уключае гарадзішча, земляны вал, курган. ГарадзішчаЗнаходзіцца за 2 км на захад ад вёскі, у лесе, каля дарогі на вёску Стуканы. У плане гарадзішча яйцападобнае, памеры 57x43 м, умацавана 2 валамі. Адкрыў Д. М. Васілеўскі (1925), абследаваў А. Р. Мітрафанаў (1972). Раскопкі не праводзіліся. Земляны валЯго мясцовая назва — пагранічны вал (гэта граніца першага падзелу Рэчы Паспалітай). Земляны вал пачынаецца каля вёскі побач з гарадзішчам і цягнецца ў паўночна-заходнім напрамку ў бок гарадскога пасёлка Халопенічы больш за 40 км. Шырыня да 1,5 м, вышыня 1 м. У 1772—1793 гадах ён з’яўляўся часткай мяжы паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай імперыяй. Абследаваў археалагічны аб’ект у 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў. КурганЗа 0,5 км на ўсход ад вёскі знаходзіцца курган. Дыяметр яго 7,5 м, а вышыня 1,1 м. Адкрыў і абследаваў гэты археалагічны аб’ект у 1951 годзе Л. В. Аляксееў, пазней абследавалі А. Р. Мітрафанаў (1972) і В. М. Ляўко (1981). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia