Кольчатыя чэрві
Кольчатыя чэрві (Annelida), анеліды, кальчацы — тып беспазваночных жывёл. АпісаннеНайбольш высокаарганізаваныя чэрві з другаснай поласцю цела — цэломам. Даўжыня ад доляў міліметра да 3 м. Цела сегментаванае, укрыта тонкай кутыкулай. Колжасць сегментаў — да некалькіх соцень. На баках кожнага сегмента органы руху — параподыі. Маюць добра развіты скурна-мускульны мяшок. Поласць цела раздзелена на камеры і запоўнена поласцевай вадкасцю. КласіфікацыяАдрозніваюць 3 класы:
ПашырэннеПаходзяць з сярэдняга кембрыю. Пашыраны ўсюды, жывуць у морах, прэсных вадаёмах, глебе. Сярод іх ёсць паразіты. На Беларусі найбольш пашыраны малашчацінкавыя чэрві і п'яўкі. Асаблівасці біялогііСтрававальная сістэма складаецца з трох аддзелаў: пярэдняга, сярэдняга і задняга кішэчніка. Пярэдні аддзел уключае рот, ротавую поласць, глотку, стрававод, валляк, мускульны страўнік. Дыханне праз кутыкулу, у некаторых ёсць шчэлепы. Большасць мае прымітыўную крывяносную сістэму замкнутага тыпу (сэрца няма). Органамі выдзялення з’яўляюцца пасегментна размешчаныя нефрыдыі. Нервовая сістэма мае каляглотачнае нервовае кольца і сегментарныя гангліі, злучаныя нервовымі перамычкамі ў выглядзе лесвіцы або брушнога нервовага ланцужка. Ёсць органы смаку, нюху. Органы слыху пабудаваны па тыпу лакатараў. Раздзельнаполыя або гермафрадыты. Размнажэнне бясполае (пачкаванне) і палавое. Развіццё прамое або з ператварэннем (лічынка трахафора). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia